Беларуская Служба

У рэйтынгу свабоды слова Беларусь займае 158-е месца са 180

21.04.2021 12:43
Паводле «Рэпарцёраў бязь межаў», больш за 400 журналістаў у Беларусі да канца 2020 году былі затрыманыя ці арыштаваныя, многія з іх пасля паведамлялі пра тое, што зазналі ў зняволенні знявагі і гвалт.
Аўдыё
  • Яраслаў Іванюк размаўляе з Ігарам Кулеем
Ігар КулейФота: Беларуская служба ПР, Я. Іванюк

Паводле сусветнага «Індэксу свабоды прэсы – 2021», які штогод складае арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» (RSF), рэйтынг Беларусі апусціўся на 5 радкоў, цяпер краіна займае 158-е месца са 180).

Паводле «Рэпарцёраў бязь межаў», больш за 400 журналістаў у Беларусі да канца 2020 году былі затрыманыя ці арыштаваныя, многія з іх пасля паведамлялі пра тое, што зазналі ў зняволенні знявагі і гвалт.

Умовы працы журналістаў у Беларусі заўсёды былі складаныя. Аднак пасля мінулагодніх пратэстаў гэтая сітуацыя зрабілася яшчэ больш цяжкай. Пад асаблівым ціскам знаходзяцца зараз журналісты тэлеканалу Белсат, некаторыя з іх цяпер знаходзяцца ў турме па сфабрыкаваных крымінальных справах.

У размове з нашым падляшскім карэспандэнтам Яраславам Іванюком кіраўнік Рэдакцыі навінаў тэлеканалу Белсат Ігар Кулей звяртае ўвагу на тое, што журналісты «Белсату» у сваёй працы ўжо даўно сустракаліся з перашкодамі, якія чыняць улады.

Слухайце аўдыё!

эж

Польскі журналіст пра абвінавачанні Мажэйкі і Пушкіна: Гэта абсурд і цынізм

27.03.2021 09:37
Яраслаў Іванюк сцвярджае, што беларускі рэжым "прымянае чыста фашысцкія метады для пераследу сваіх апанентаў, a гэтых жа апанентаў абвінавачвае ў фашызме".

Супрацоўнікі Еўрарадыё сустракаюцца ў сваёй працы з рознымі перашкодамі і цяжкасцямі

18.04.2021 11:54
Радыё пачало вяшчаць у 2005 годзе, яно накіраванае да слухачоў ад 15 гадоў да 40 гадоў.