X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Калантай, Дмахоўскі, Патоцкі - людзі, якія прычыніліся прыняцця Канстытуцыі 3 мая

03.05.2021 11:20
Увядзенні першай у Еўропе і другой у свеце Канстытуцыі папярэднічала руплівая праца многіх людзей – палітычных і грамадскіх дзеячаў.
Аўдыё
  • Калантай, Дмахоўскі, Патоцкі - людзі, якія прычыніліся прыняцця Канстытуцыі 3 мая.

У 2021 годзе выпадае 230-я гадавіна прыняцця Канстытуцыі 3 мая -  кадыфікаванага і зафіксаванага пісьмова Асноўнага закона, які змяніў форму праўлення ў Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі на канстытуцыйную манархію і ўвёў падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Канстытуцыя назаўсёды скасавала такія характэрныя да таго часу у Рэчы Паспалітай правы як права ліберум вета ў сейме і права шляхты на канфедэрацыю. Увядзенні першага падобнага акта ў Еўропе і другога ў свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) папярэднічала руплівая праца многіх людзей – палітычных і грамадскіх дзеячаў. Варта нагадаць пра некаторых сустваральнікаў гэтага гістарычнага дакумента.

Чатырохгадовы Сейм Польшчы, якога паседжанне працягвалася ў 1788-1792 гадах спачатку адмовіўся ад сістэмы ўлады, якая абапірасая на расійскія гарантыі, а пазьней - 3 мая 1791 года – прыняў Канстытуцыю, якая мела ўмацаваць каралеўскую ўладу і скараціць магнацкія прывілеі.

Асноўны закон быў складзены прыхільнікамі рэформаў, то бок«Патрыятычнай партыяй» на чале з каралём Станіславам Аўгустам, старшынёй сейма Станіславам Малахоўскім, Ігнацы Патоцкім, Гугам Калантаем і Адамам Казімірам Чартарыйскім на польскай мове і захоўвалася ў тайне да зручнага моманту.

Гуга Калантай Аўтар: Юзаф Пешка, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=660424 Гуга Калантай Аўтар: Юзаф Пешка, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=660424

Адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 года з’яўляецца кракаўскі канонік Гуга Калантай. Гэты выдатны палітычны дзеяч ачольваў групу дэпутатаў-прыхільнікаў рэформаў. Ён пакінуў багатую філасофскую і публіцыстычную спадчыну, у тым ліку такія творы, як:  «Да Станіслава Малахоўскага… некалькі лістоў Ананіма» і, «Палітычнае права польскага народа». Дарэчы ягоныя творы таксама захоўваюцца ў Цэнтральнай вайсковай бібліятэцы, кажа намеснік дырэктара Цэнтральнай вайсковай бібліятэкі імя маршала Юзафа Пілсудскага Бэата Чэкай-Вiсьнеўска(Beata Czekaj-Wiśniewska):

- Не інакш. Дарэчы мы маем старадрук твора «Палітычнае права польскага народа». З ім можна пазнаёміцца ў нашай чытальнай зале. Нагадваю, ён засяродзваў вакол сябе групу палітычных і грамадскіх дзеячаў, якія былі зацікаўленыя ў рэфармаванні краіны. У тым ліку арганізаваў групу публіцыстаў і пісменнікаў, званую «Кузню Калантая», каб прасоўваць ідэю рэформаў. Варта дадаць, што члены «Кузні Калантая» ўмелі дапасаваць свае пасылы да канкрэтнай групы грамадства, дзякуючы чаму іхныя артыкулы былі даволі папулярныя.
Гуга Калантай распрацаваў план развіцця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які стаў асновай «Статута» Адукацыйнай камісіі. Пасля перамогі антырэфарматарскай прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі ён жыў у эміграцыі, але не адмовіўся ад палітычнай і грамадскай дзейнасці. Быў адным з вядучых ідэолагаў, а пазней кіраўніком «левага»  крыла ў паўстанні 1794 года і сузаснавальнікам Камянецкага ліцэя.

Адным з найбольш вядомых членаў «Кузні Калантая» быў Францішак Салезы Язерскі, аўтар рамана: „Жапіха, маці каралёў…”:

- Святар, вядомы сваім „вострым языком”. Казаў праўду наўпрост. Ягоныя творы знаходзяцца ў калекцыі Цэнтральнай вайсковай бібліятэкі. Францішак Салезы Язерскі быў блізкім супрацоўнікам Гуга Калантая. Нават жыў у яго даме і там памёр 14 лютага 1791 году, на жаль да прыняцца Канстытуцыі 3 мая. 

Францішак Ксаверый Дмахоўскі Autorstwa Anonimowy - Polska Biblioteka Internetowa (Album biograficzne zasłużonych Polaków i Polek wieku XIX. T. 1, Warszawa, 1901), Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=37465715 Францішак Ксаверый Дмахоўскі Autorstwa Anonimowy - Polska Biblioteka Internetowa (Album biograficzne zasłużonych Polaków i Polek wieku XIX. T. 1, Warszawa, 1901), Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=37465715

Не менш важнай постацю «Кузні Калантая» быў святар Францішак Ксаверый Дмахоўскі:

- Пасля смерці Язерскага, гэта ён стаў асабістым сакратаром Калантая.
Падчас кіравання Таргавіцкай канфедэрацыі Францішак Ксаверый Дмахоўскі з'ехаў у Саксонію. Там стварыў журналісцкую кампанію супраць саюза магнатаў - выдаваў афіцыйны Урадавы веснік. Пасля падзення паўстання ён узначальваў польскую дэпутацыю ў Парыжы. У 1800 годзе вярнуўся ў Польшчу, арганізаваў Таварыства сяброў навук і стаў яго першым сакратаром.

Іншым вядомым стваральнікам Канстытуцыі 3 мая з’яўляецца Ігнацы Патоцкі – літоўскі надворны маршал, паэт, гісторык, перакладчык, адзін з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым Сейме, а таксама член Адукацыйнай камісіі.

- Вельмі адукаваны чалавек. Выпускнік, заснаванага Станіславам Канарскім Collegium Nobilium у Варшаве. Пазней ён навучаўся ў Італіі, Францыі, Нямеччыне. Гэта выдатны асветнік, які распрацоўваў праект рэформы сярэдняй адукацыі. Варта згадаць, што Патоцкі, апрача выбітнай інтэлігенцыі, быў вядомы таксама сваёй прыгажосцю. Я раю пачытаць кнігу „Прыгожы Патоцкі”, з якой можна даведацца шмат іншага пра гэтую асобу.

Партрэт Ігнація Патоцкага Аўтар: Mateusz Tokarski (1747-1807) - www.muzeum-czartoryskich.krakow.pl, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14518404 Партрэт Ігнація Патоцкага Аўтар: Mateusz Tokarski (1747-1807) - www.muzeum-czartoryskich.krakow.pl, Грамадскі набытак, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14518404

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) Ігнацы Патоцкі выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 жыў у эміграцыі ў Саксоніі. Быў адным з арганізатараў паўстання Касцюшкі. Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных спраў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў.

Да прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года ў Рэчы Паспалітай любая пастанова (закон) Сейма называлася «канстытуцыяй», а ў сённяшнія часы пад канстытуцыяй разумеецца толькі асноўны закон дзяржавы. Для адлюстравання значнасці і прынцыповасці юрыдычны акт ад 3 мая 1791 года атрымаў афіцыйную назву «Ustawa Rządowa», што  перакладаецца як «Устава аб кіраванні», «Устава аб праўленні»: маецца на ўвазе —  форму дзяржаўнага праўлення, дзяржаўны лад.

23 лістапада 1793 года дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем Гарадзенскага сейма. Тым ня менш Канстытуцыя 3 мая стала легендай Рэчы Паспалітай, бо разглядалася як апошняя надзея з мэтай выратавання Рэч Паспалітай ад гібелі і сімвал справядлівасці, незалежнасці і кульмінацыі Асветніцтва ў айчыне. Арыгінал згаданага гістарычнага дакумента захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.

17 кастрычніка 2014 года Канстытуцыя 3 мая была ўнесена ў Польскі дзяржаўны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету». 15 красавіка 2015 года (паводле рашэння Еўрапейскай Камісіі) Канстытуцыя 3 мая была ўнесена ў Спіс Еўрапейскай спадчыны.

аз

*Бэата Чэкай-Вiсьнеўска была госцем Першай праграмы грамадскага Польсляга радыё