Беларуская Служба

Запрашаем на 24-ы Навуковы пікнік (ВІДЭА)

09.05.2021 14:12
«Клімат і мы» - гэта лозунг 24-га Навуковага пікніка, арганізаванага грамадскім Польскім радыё і Навуковым цэнтрам «Капернік».
Аўдыё
  • „Клімат і мы” - гэта лозунг 24-га Навуковага пікніка.
24-  .
24-ы Навуковы пікнік.pikniknaukowy.pl/

„Клімат і мы” - гэта лозунг 24-га Навуковага пікніка, арганізаванага грамадскім Польскім радыё і Навуковым цэнтрам „Капернік”. З-за пандэміі каранавіруса мерапрыемства будзе мець дыстанцыйную формулу. Сёлетні віртуальны пікнік стартаваў у суботу, 8 траўня, і будзе працягвацца тыдзень, то бок да 15 траўня.

Навуковы пікнік, які цягам апошніх гадоў праходзіў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, быў найбуйнейшым гэткага віду мерапрыемствам у Польшчы. Сотні экспанентаў, тысячы паказаў і эксперыментаў – вялікі фестываль навукі.
Нягледзячы на пандэмію, арганізатары мерапрыемства прыклалі шмат намаганняў, каб дыстанцыйная формула сёлетняга мерапрыемства была не менш прывабная, чым папярэднія, запэўнівае намеснік дырэктара Навуковага цэнтра „Капернік” Віктар Гаеўскі (Wiktor Gajewski):

- Мы прыклалі шмат намаганняў, каб анлайн-пікнік быў не менш буйным мерапрыемствам, як традыцыйная імпрэза на Нацыянальным стадыёне. Таму нас чакаюць сустрэчы з больш за ста экспанентамі, якія падрыхтавалі для нас багаты матэрыял, перш за ўсё, фільмы, але таксама падзеі ў рэальным часе, у якіх можна будзе ўдзельнічаць з 8 па 15 траўня.

Лозунг 24-га Навуковага пікніка – „Клімат і мы”. Клімат – гэта важная, але і складаная тэма, якая цікавіць навукоўцаў здавён. Упершыню пра парніковы эфект, як кліматычную з'яву пачаў гаварыць французскі навуковец Жан Фур'е ў 1820 годзе. У сваю чаргу ў 1969 годзе тагачасны генсакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый перасцерагаў у сваім дакладзе перад набліжэннем неспрыяльных кліматычных змен.

Першая сусветная кліматычная канферэнцыя адбылася ў 1979 годзе. Амаль дзесяць гадоў пазней(у 1988 годзе) былa створаная Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату, МГЭЗК. У 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра быў скліканы Саміт Зямлі, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 154 краін. У 1997 годзе ў Кіёта былі вызначаныя задачы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, уключаючы вуглякіслы газ.

- Цяпер тэма клімату з'яўляецца самай важнай тэмай для ўсіх, бо клімат мяняецца, пацяпляецца ў выніку чалавечай дзейнасці. Праблема таксама ў тым, што ў нас мала часу, каб спыніць гэтыя змены і захаваць аптымальныя ўмовы жыцця для нас і іншых істот. Гэта складаная тэма, але яна прыцягвае шмат навукоўцаў, якія распрасоўваюць магчымасці супрацьдзеяння гэтым зменам.  Таму ўсе нашы ўдзельнікі будуць гаварыць, як пра даследаванні, вынаходкі, тэхналогіі, так і пра тое, што мы самі можам зрабіць, каб спыніць гэтыя змены.

Удзел у Навуковым пікніку бясплатны. Неабходнымі з’яўляюцца выключна кампутар, смартфон, планшэт і доступ да інтэрнэту. Падрабязная праграма мерапрыемства змешчаная на старонцы pikniknaukowy.pl.

На выходныя Навуковы цэнтры „Капернік” падрыхтаваў шматлікія атракцыёны, між іншым, перад цэнтрам будзе дзейнічаць студыя пад адкрытым небам, нагадвае Віктар Гаеўскі:

- У выходныя, 8-9 траўня, мы адкрываем нашую студыю пад адкрытым небам. Адсюль, у жывым эфіры, мы будзем трансляваць матэрыялы, падрыхтаваныя нашымі экспанентамі, а таксама праводзіць навуковыя майстэрні. Кожны дзень мы падзялілі на тры панэлі. Раніцай запрашаем на праграму для наймалодшых. У сярэдзіне дня мы будзем заахвочваць да правядзення самастойных эксперыментаў. У сваю чаргу вячэрні панэль прызначаны для дарослых. У яго рамках будуць адбывацца паказы фільмаў пра змены клімату, якія закранаюць больш складаныя тэмы і сустрэчы з экспертамі.

Арганізатары прапануюць таксама індывідуальныя майстэрні. Іх праграма таксама змешчаная на старонцы pikniknaukowy.pl. Дзеля таго трэба скарыстацца адпаведнай гіперспасылкай. Напрыклад, аматары аўтамабільнага спорту змогуць прыняць удзел у гонцы электрамабіляў. Усваю чаргу аматары астраноміі змогуць адправіцца ў віртуальнае падарожжа ў ваколіцу чорнай дзіркі. Прапановы падрыхтаваныя таксама для прыхільнікаў „зялёнай энергіі”. Гаворка ідзе пра сустрэчу з навукоўцамі, якія хочуць стварыць Сонца на Зямлі .

Толькі цягам выходных гледачы змогуць прыняць удзел у каля 40 навуковых майстэрняch.  На частку з іх трэба рэгістравацца, нагадвае Віктар Гаеўскі:

-Мы маем да выбару шмат інструментаў – Zoom, Teams, ClickMeeting…  Асобы, якія працуюць ці вучацца дыстанцыйна ўжо добра іх ведаюць. Прапанова буйная, таму напэўна мы зможам паўдзельнічаць у гэтых майстэрнях. Зразумела, таксама, як на традыцыйным пікніку, могуць быць чэргі.

У бягучыя выходныя анлайн-мерапрыемствы, падрыхтаваныя ў рамках Навуковага пікніка, пачынаюцца кожны дзень а 11.00, а заканчваюцца а 19.30. У сваю чаргу з 10 па 15 траўня будуць дзейнічаць гэтак званыя Віртуальныя зоны. Іх некалькі, нагадвае Гаеўскі:  

- Удзельнікі папярэдніх Навуковых пікнікоў ужо ведаюць гэтыя зоны. Гэта Зона будучыні, Зона здароўя, Зона культавых эксперыментаў, Сямейная зона, Зона „Зрабі гэта самастойна”, Зона цывілізаыі, Зона замежных гасцей і Зона арганізатараў.

Польскае радыё падрыхтавала для ўдзельнікаў Навуковага пікніка інтэрактыўную гульню. Карыстальнік бярэ на сябе ролю першаадкрывальніка выспы, на якой знаходзяцца розныя тэматычныя зоны. Наведваючы паасобныя зоны трэба адказаць на пытанні. За правільныя адказы можна атрымаць балы. Мэта гульні - набраць як мага больш ачкоў.

Апрача таго  ў рамках Навуковага пікніка праграмы грамадскага Польскага радыё рыхтуюць матэрыялы, карэспандэнцыі і спецыяльныя праграмы, прысвечаныя тэме клімату. У тым ліку Праграма для замежжа падрыхтавала ролік на мовах усіх рэдакцый, які расказвае пра неабходнасць супрацьдзеяння кліматычным зменам. 

Віртуальная формула сёлетняга Навуковага пікніка дазваляе кожнаму паўдзельнічаць у мерапрыемстве ў сваім уласным тэмпе і ў адпаведнасці са свабодным часам. Усяго 110 экспанентаў падрыхтавалі для гледачоў каля 300 эксперыментаў. У іх можна ўдзельнічаць не  толькі з любога месца Польшчы, але і ў свеце. Дастаткова мець любую прыладу з доступам да інтэрнэту.

*Размова з Віктарам Гаеўскі прагучала ў эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё.

аз