X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларускім анархістам пагражае смяротнае пакаранне

13.05.2021 11:31
Чацьвёра беларускіх анархістаў былі зняволены за падпал будынкаў пракуратуры і дзяржаўнай адміністрацыі.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі супраць сваіх апанентаў. Тысячы беларусаў ужо адбылі пакаранне, страцілі працу, былі адлічаныя з універсітэтаў, або вымушаныя эміграваць з краіны. Паводле праваабарончага цэнтра „Вясна”, зараз у турмах Беларусі знаходзіцца каля 370 палітвязняў, у тым ліку і беларускія анархісты, нагадвае Вікторыя Бяляшын у артыкуле змешчаным на старонках выдання Gazeta Wyborcza.

Беларускія службы затрымалі Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Рэзановіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага ў кастрычніку мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле памежнікаў, яны мелі пры сабе, між іншым, агнястрэльную зброю з патронамі, ручную гранату, траўматычны пісталет, пярцовы аэразоль, абсталяванне, неабходнае для доўгага выжывання ў лесе, а таксама ноўтбукі, планшэты, фотаапараты і прылады начнога бачання.

Паводле канала Тэлеграм анархістаў падазраюць у падпале аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у Салігорску, а таксама некалькі будынкаў дзяржаўнай адміністрацыі. Пра згаданыя здарэнні, якія КДБ лічыць тэрактамі, беларускія ўлады інфармавалі падрабязна яшчэ да арышту анархістаў.

У адпаведнасці з беларускім Крымінальным кодэксам за „здзяйсненне тэрарыстычнага акта арганізаванай групай людзей” пагражае пазбаўленне волі ад 10 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне.
Падчас допытаў Аліневіч і Дубоўскі прызналіся, што каля трох тыдняў жылі ў лясах Беларусі, з якіх „ажыццяўлялі паездкі” супраць беларускага ўрада.

„Я хацеў сімвалічна прыняць удзел у супрацьдзеянні цяперашняй уладзе, унесці свой уклад у барацьбу, падпаліўшы аб'екты, якія выкарыстоўваюцца ўладамі: міліцыяй, пракуратурай, судамі”, - сказаў Дубоўскі падчас допыту ў сядзібе КДБ. У сваю чаргу, Аліневіч адзначыў, што прымаў удзел „у беларускай рэвалюцыі пасля таго, як убачыў абурэнне людзей і беспрэцэдэнтны гвалт сілавікоў у дачыненні да безабаронных пратэстоўцаў”. Для гэтага Аліневіч адмыслова вярнуўся на радзіму з Польшчы, дзе пражыў пяць гадоў. Аднак раней ён набыў зброю ва Украіне. Абодва апытаныя мужчыны падкрэслівалі, што ў выніку іхных дзеянняў ніхто не загінуў і не пацярпеў.

У мінулым Ігар Аліневіч быў ужо пакараны ў Беларусі. У 2011 годзе беларускі суд прысудзіў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за „хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў”. Ён адбыў палову пакарання і выйшаў на волю ў рамках амністыі.

Анархіст Мікалай Дзядок, якога дзесяць гадоў таму абвінавацілі па той самай справе, што і Аліневіча, такім чынам тлумачыць паводзіны групы:  „Анархісты выбіраюць узброеную барацьбу ў якасці асноўнага спосабу барацьбы з рэпрэсіўнымі структурамі. Яны ведалі, што робяць”, - кажа Дзядок.

Дзеянні сына таксама тлумачыць Валянціна Аліневіч. „Ігар заўсёды падкрэсліваў, што людзей нельга крыўдзіць. У час узмоцненых рэпрэсій і тэрору ён, відаць, не мог устрымацца ад дзеяння і, паводле прыкладу партызан, хацеў унесці свой уклад у беларускую рэвалюцыю”, -  кажа Валянціна Аліневіч, словы якой прыводзіць Gazeta Wyborcza.

аз