Беларуская Служба

Былы прэм’ер Польшчы: У справе Беларусі нельга зрабіць шмат

01.06.2021 15:50
Ён прызнае, што пасля скандалу з самалётам асабіста спадзяваўся больш канкрэтных рашэнняў палітычнага характару.
.
. PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Былы прэм’ер Польшчы Уладзімір Цімашэвіч у размове з газетай «Super Express» кажа, што ў справе Беларусі нельга зрабіць шмат. Ён прызнае, што пасля скандалу з самалётам асабіста спадзяваўся больш канкрэтных рашэнняў палітычнага характару.

-Не толькі асуджэння, але, напрыклад, такога руху, як выдаленне вайсковых аташэ Беларусі з усіх іх амбасад у ЕС. Так не сталася. Нічога больш нельга зрабіць. Канешне, трэба ўсімі спосабамі спрабаваць дапамагаць беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду, але мы разумеем, што гэтыя магчымасці вельмі абмежаваныя. Хіба што вырашыцца на вельмі сур’ёзныя эканамічныя санкцыі, як ізаляцыя Беларусі. Але на гэтым страцяць звычайныя грамадзяне Беларусі. Сітуацыя даволі складаная. Чым больш мы ціснем на Лукашэнку, што ён заслужыў, тым больш запіхваем яго ў рукі старэйшага брата, – кажа Цімашэвіч.

На пытанне, ці ў такім выпадку ЕС бяссільны ў дачыненні да Беларусі і Расіі, Уладзімір Цімашэвіч кажа: не. –Але, каб ЕС дзейнічаў эфектыўна, патрэбная адзінагалоснасць і блізкае пагадненне са Злучанымі Штатамі. Спадзяюся, што гэта наступіць, – кажа былы польскі прэм’ер-міністр.

ав