У такой сітуацыі магчымае будзе вяртанне некаторых абмежаванняў, чытаем на партале niezalezna.pl.
Каранавірус штаму «Дэльта» з’явіўся ўпершыню ў Індыі. З красавіка лекары пачалі выяўляць усё больш выпадкаў заражэння гэтым штамам у Вялікабрытаніі. Рэкорд за суткі – 11 тысяч хворых, 99% з іх падхапілі тып «Дэльта». І гэта ў краіне, дзе больш за 60% насельніцтва прыняло дзве дозы прышчэпкі.
У Нямеччыне «Дэльтай» захварэла 6% сярод усіх новых выпадкаў каранавіруса, у Бельгіі 4%, у Іспаніі 5%. У Польшчы на цяперашні момант выяўлена 90 выпадкаў гэтага штаму за месяц. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, аднак у выпадку, калі трэба будзе хутка рэагаваць, міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў, што сістэма гатовая да магчымай чацвёртай хвалі. Усе працэдуры былі правераны падчас папярэдніх хваляў і зараз няма чаго баяцца. Чыноўнік заявіў таксама, што ў выпадку хуткага распаўсюду «Дэльты» могуць вернуцца некаторыя абмежаванні.
Пазітыўная інфармацыя такая, што прышчэпкі ахоўваюць ад цяжкага развіцця хваробы і яе наступстваў. У Шатландыі 70% захварэлых, якія прынялі прышчэпку пазбеглі шпіталізацыі. У Англіі гэты вынік дасягае нават 96% адсоткаў пры выкарыстанні прышчэпкі фірмы Pfizer/BiOnTech. Гэта дае надзею, што краіны, у якіх вакцынацыя прыдбала агульнанацыянальны маштаб, пазбегнуць негатыўных наступстваў распаўсюду новага штаму каранавіруса, чытаем на сайце niezalezna.pl.
аев