Беларуская Служба

Аб тым, як Варшава захапляецца Чэмпіянатам Еўропы

27.06.2021 12:34
Эмоцыі застаюцца, нягледзячы на тое, што палякаў на ЕЎРА-2020 ужо не ўбачым.
-       -
Фан-зона над Віслай у Варшаве падчас матча Польшча-ШвецыяАльберт Ежы Вяжбіцкі

Нягледзячы на тое, што пасля паразы ў матчы супраць Швецыі, польская нацыянальная каманда па футболу, не будзе больш гуляць у Чэмпіянаце Еўропы, варшавякі ўсё роўна хочуць удзельнічаць у гэтым футбольным свяце. І для гэтага ў іх шмат магчымасцей, якія называюцца фан-зоны. 

Засталося ўсяго 13 матчаў, але кожны з іх будзе важнейшы за ранейшыя. Чэмпіянат Еўропы ЕЎРА-2020 увайшоў у фінальны этап. Зараз проста не магчыма не сачыць за спаборніцтвам найлепшых зборных Еўропы. Нягледзячы на тое, што польскай каманды ўжо няма на турніры, палякі надалей будуць глядзець футбол. Такія каманды як Бельгія, Італія або Францыя – гэта гарантыя якасці і эмоцый. А такія эмоцыі найлепш адчуваць з іншымі заўзятарамі. Таму па ўсёй Варшаве, і іншым гарадах Польшчы, паўсталі фан-зоны, у якіх можна  адчуваць футбольныя эмоцыі разам з іншымі. На адной з такіх пляцовак, якая размяшчаецца на беразе Віслы , я паразмаўляў пра патрэбу ствараць такія месцы, з адным з арганізатараў Якубам Аль-Кіндыльчы.

 

АЕВ: Якуб, ці мне здаецца ці вашая зона ў гэтым годзе сама папулярная ў Варшаве?

-Я думаю, што нашая фан-зона самая вялікая ў Варшаве. Зараз у нас паўстала канкурэнцыя ў якасці зоны на Нацыянальным стадыёне, але яна больш «афіцыйная». Значыць, мы на другім месцы. У ініцыятыве спалучыліся два бары, якія дзейнічаюць тут на бульварах – Fala Pawilon i Pomost 511, а я, як прадстаўнік адной з самых вялікіх футбольных групаў у фэйсбуку Awangarda Piłkarska, адказваю за рэкламу месца. Мы ведалі, што ёсць попыт на такога тыпу ініцыятывы, уласна з нагоды таго, што адбываецца вялікі турнір. Мы ўсе любім перажываць гэтыя эмоцыі ў групе. Да таго ж з увагі на падзеі мінулага года: пандэмію, локдаўн, адсутнасць канцэртаў, фан-зонаў, мы бачылі попыт і хацелі на яго адказаць. Таму, калі толькі адчыніліся рэстараны, мы пачалі шукаць іншых людзей, якія хацелі б прыняць удзел у такой ініцыятыве і гэта ўдалося. З таго, што можна ўбачыць, сотні і тысячы людзей у гэтых зонах – лепшы адказ на пытанне ці такая ініцыятыва патрэбная ці не.

 

АЕВ: А які быў рэкорд, калі казаць пра наведвальнасць? І калі гэта было? Я магу здагадацца, што падчас матча Польшча-Іспанія?

 

-Так, думаю, што рэкордная колькасць якраз была на матчы Польшча-Іспанія. Гэта быў не толькі прыгожы вечар, але і гуляла наша каманда, таму мы зафіксавалі ўсе рэкорды. На матчы адкрыцця таксама было шмат людзей. Цікавы факт, што прыйшло шмат замежнікаў. Гэта тое, чым мы ганарымся, што да нас прыходзяць не толькі палякі, але былі і венгры і бельгійцы і іншыя нацыянальнасці, каб падтрымліваць свае каманды. А і нават тады, калі не вельмі да футболу, напрыклад у сярэдзіне тыдня а 15 гадзіне, таксама прыходзіла шмат людзей.

У перапынку між першым і другім таймам матча Польшча-Швецыя, калі палякі прайгравалі 0-1, я пытаў ўдзельнікаў ці будуць яны прыходзіць на матчы, нават калі польскай каманды ўжо ў Чэмпіянаце не будзе. Адказы былі станоўчыя, а таксама людзі хвалілі атмасферу:

-Атмасфера файная, усё прыгожа, цёпла, надвор’е, аднак не хапае таго, за чым мы прыйшлі – добрага выніку нашай зборнай. Але астатняя частка - супер! Як заўзятар польскай каманды я павінен сказаць, што надзея ёсць, нават пасля першага тайму і я далей веру ў перамогу. Падобна было падчас апошняй гульні супраць Іспаніі, калі хлопцам удалося забіць гол. Аднак, калі нашая зборная ўжо не будзе ў Чэмпіянаце, я планую прыходзіць у зону. Заўзятарства – лад жыцця і ад гэтага не магчыма пазбавіцца і жыць па-іншаму. Калі хтосьці – заўзятар, то гэта ўжо ў крыві. Я надалей шукаю магчымасці быць тут, сустрэцца з людзьмі і перажываць разам гэтыя эмоцыі.

-Я ўжо другі раз у гэтай зоне і скажу, што гэта супер. Зона не так вялікая, як афіцыйныя зоны ў 2012 або 2016 годзе, але тут спалучаная атмасфера пляжа з супер арганізацыяй зоны –проста клас!. Прыходзяць нават сем’і з дзецьмі. З надвор’ем таксама шанцуе – амаль нас тут затапіла, але хмары прайшлі, выходзіць сонца і спадзяюся, што яно таксама для нашай каманды знак ад Бога.

Другі тайм матча Польшча-Швецыя быў вельмі эмацыйным. Футбалісты забілі чатыры мячы, але, на жаль, польскай камандзе не ўдалося перамагчы. Нягледзячы на тое, што матч у сераду быў апошнім матчам папулярных «бела-чырвоных» на ЕЎРА 2020, фан-зоны працуюць далей. Перад намі чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал, які адбудзецца 11 ліпеня.


Альберт Ежы Вяжбіцкі