Беларуская Служба

Праблемы ўцекачоў у Польшчы: адсутнасць інфармацыі, праблемы з жытлом, садкамі і працай

02.07.2021 11:50
У польскі Сейме прайшла сустрэча беларускіх уцекачоў з Парламенцкай групай па справах міграцыі.
Аўдыё
  • Праблемы ўцекачоў у Польшчы: адсутнасць інфармацыі, праблемы з жытлом, садкамі і працай
 ,       ,
Ганна Канавалава, якая ўцякла з двума ўнукамі дашкольнага ўзросту, паколькі дачку і зяці прысудзіла да зняволенняradyjo.net

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх дэпартаментаў, якія займаюцца іншаземцамі. На сустрэчы беларусы звярталі ўвагу на праблемы, з якімі яны сустракаюцца ў першы перыяд свайго прыбывання ў Польшчы.

Грамадская актывістка Яна Шостак, якая дапамагае беларускім уцекачам у Варшаве, адзначае, што праблемы беларускіх уцекачоў не вырашаюцца.

-Гэта вельмі адважныя людзі. Нягледзячы на тое, што яны яшчэ не атрымалі статусу міжнароднай аховы, яны кажуць пра праблемы, якія ў іх з’яўляюцца. Каб іх вырашыць, каб наступныя людзі, якія будуць сюды прыязджаць не былі вымушаныя з імі змагацца. Адна з асноўных праблем – адсутнасць інфармацыі. Яны прыязджаюць на мяжу і не ведаюць, што рабіць. Няма ніякай гарачай лініі, магчымасці зразумець, што рабіць далей. Праблема кепскіх умоваў у лагерах для ўцекачоў. Праблемы ў медычнай апецы, якой няма. Тыя, хто пацярпеў, не маюць тут рэальнай комплекснай медычнай дапамогі. Людзі, якія чакаюць статусу ўцекача, не могуць працаваць. Гэта вельмі вялікая блакада. Праблемы з запісам дзяцей у дзіцячы садок і школу. Праблем вельмі шмат, пра якія трэба казаць. Маю надзею, што наш голас будзе пачуты.


Яна Шостак Яна Шостак

Па словах Яны Шостак, парламентары выказвалі зразуменне праблемы, чаго нельга сказаць пра прадстаўнікоў установаў, якія займаюцца ўцекачамі. З імі дыялогу не атрымалася, хоць прагучала абяцанне арганізаваць чарговую сустрэчу.

Больш плённым аказалася сустрэча з віцэ-спікерам Сенату, які паінфармаваў, што ў жніўні будзе створана сенацкая Камісія па справах уцекачоў.

Дэпутатка Катажына Крэткоўская, якая была ініцыятарам сустрэчы, адзначыла, што вельмі важна заняцца праблемай комплексна, паколькі іміграцыя будзе толькі павялічвацца.

-Праблема будзе развівацца. Калі казаць пра Беларусь цяпер мы маем дачыненні з палітычнай міграцыяй. Неўзабаве, беручы пад увагу палітычную і эканамічную сітуацыю, мы будзем мець дачыненне з большай хваляў міграцыі, ужо эканамічнай. Таму трэба прымаць новыя вырашэнні, новыя мадэлі.

Журналіст і грамадскі актывіст Ілля Дабратвор з пяццю дзецьмі з’ехаў у Польшчу. Ён кажа, што на першым этапе самая вялікай праблемай з’яўляецца жытло і праца.

-Калі ты прыязджаеш сам, то гэта значна прасцей. Але калі ты з сям’ёй, то гэта нашмат цяжэй. Для польскага ўраду без розніцы адкуль ты – з Беларусі, Украіны, Іраку. Хоць у СМІ кажуць, што для беларусаў ёсць выключэнні. У прынцыпе, іх няма. Тэхнічных праблем зашмат. Трэба адзначыць: добра, што польскія ўлады робяць такія сустрэчы, каб паслухаць, выпрацаваць стратэгію, паколькі шмат дакументаў прынятыя 15 гадоў таму і яны неактуальныя.

Алла з сям’ёй была вымушаная з’ехаць пасля ціску на мужа, які быў членам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і членам стачкому на Беларуськалій. Яны нават не ведалі, куды едуць, але бяспека дзяцей была найважнейшай. Прыехаўшы ў Варшаву, яны сустрэліся з жорсткай рэальнасцю.

-Майго мужа чатыры разы хапалі, яго хацелі пасадзіць, а дзяцей забраць. Мы былі вымушаныя хутка сабраць рэчы і з’ехаць. Але тут мы сустрэліся з праблемамі. Старэйшае дзіця ў школе крыўдзілі, былі нават сінякі. Вельмі цяжка знайсці працу, плацяць вельмі мала. Тое, што муж зарабляе, нам прыходзіцца аддаваць за кватэру. Школа бясплатная, але кошт харчавання вельмі высокі. Цэны такія, што галава ідзе кругам. Малодшае дзіця не можам аформіць у садок, бо нават не ведаем, куды звяртацца.

Дакументы на статус уцекача ў Польшчы падалі 984 беларусы.

ав

Марш салідарнасці з Беларуссю прайшоў у Беластоку (ФОТА)

29.06.2021 11:26
Удзельнікі Маршу сабраліся на Плошчы Касцюшкі, потым беластоцкімі вуліцамі пайшлі пад консульства Рэспублікі Беларусь, каб патрабаваць сыходу Лукашэнкі.

Беларускае Купалле адбылося ў Варшаве (ФОТА)

29.06.2021 12:33
Беларусы і цікаўныя варшавякі прыядаліся да старажытнай беларускай традыцыі – танчылі, спявалі і, вядома, плялі вянкі.