Беларуская Служба

Польскі ўрад абвяшчае «Новую міграцыйную палітыку»

14.07.2021 14:44
На карту пастаўлена гульня за супрацоўніка, асабліва з Усходу. 
Аўдыё
  • Польскі ўрад абвяшчае «Новую міграцыйную палітыку»
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: rawpixel/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі ўрад абвяшчае «Новую міграцыйную палітыку». – На працягу многіх гадоў Польшча не выкарыстоўвае патэнцыял, які можа ўзнікнуць у сувязі з укладам замежнікаў у развіццё польскай эканомікі, – кажа эксперт Business Centre Club Міхал Выслоцкі. Змены неабходныя, піша эканамічны партал money.pl.

-У першую чаргу трэба выправіць працэдурныя пытанні. Бюракратыя, складаныя працэсы фармалізацыі, зацяжныя тэрміны азначаюць, што многія замежнікі вырашаюць працаваць нелегальна, – кажа дырэктар фірмы HR Sedlak & Sedlak Казімеж Седлак.

Урад абвясціў, што ў III квартале хоча прыняць доўгачаканы працадаўцамі дакумент «Міграцыйная палітыка Польшчы – напрамкі дзеянняў 2021-2022». Ён павінен паказаць кірункі рэформаў, якія павінны змяніць рынак працы і адаптаваць яго да занятасці і пражывання замежнікаў.

Што зменіцца? Карыснай будзе алічбоўка патоку дакументаў, звязаных з візай, і стварэнне «хуткіх шляхоў» для выбраных прафесійных груп. Для паскарэння працэдураў дазволы на працу павінны выдаваць бюро працы ў паветах замест ваяводскіх упраўленняў.

Урад таксама хоча мець партал для абмену ведамі аб візавых працэдурах. У планах таксама стварэнне спецыяльнага офіса, які будзе строга займацца выдачай дазволаў на пастаяннае пражыванне.

Для чаго гэта ўсё? Партал money.pl піша, што на карту пастаўлена гульня за супрацоўніка, асабліва з Усходу. Іх хочуць не толькі польскія працадаўцы, але і нямецкія, і французскія. Таму Польшча павінна змагацца за тое, каб украінцы альбо беларусы абралі менавіта яе.

ав

Урад Польшчы пашырыў праграму, якая прыцягвае ІТ-бізнес у краіну

13.07.2021 16:22
Акрамя беларусаў, з сённяшняга дня ён будзе даступны і грамадзянам іншых краін Усходняга партнёрства і Расіі.