Беларуская Служба

Пасля змены законаў у Польшчы будуць рабіць легальна толькі некалькі дзясяткаў абортаў у год

20.07.2021 12:28
Сёлета працэдур перарывання цяжарнасці будзе ў разы менш, чым летась. 
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мінулым годзе ў Польшчы было зроблена 1076 абортаў – прыводзіць Rzeczpospolita дадзеныя Міністэрства аховы здароўя. Але ў гэтым годзе працэдур перарывання цяжарнасці будзе ў разы менш. Раней у краіне аборт можна было зрабіць па трох прычынах: калі цяжарнасць несла пагрозу жыццю або здароўю жанчыны, прэнатальныя аналізы альбо іншыя прадпасылкі сведчылі аб вялікай верагоднасці сур’ёзнай хваробы плоду альбо калі прычынай цяжарнасці стала забароненае дзеянне, напрыклад, згвалтаванне.

Аднак законы змяніліся. У кастрычніку 2020 г. Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне, што эмбрыяпаталагічная перадумова не адпавядае канстытуцыі, рашэнне ўступіла ў сілу 27 студзеня 2021 г. Таму дадзеныя Міністэрства аховы здароўя важныя, бо гэта аборты, якія былі зробленыя яшчэ па старых правілах.

Дадзеныя за мінулы год таксама паказваюць, колькі працэдур было праведзена ў залежнасці ад прычыны выканання аборту. З-за высокай верагоднасці невылечнай хваробы або пашкоджання плоду было зроблена 1053 абортаў, 21 – з-за пагрозы жыццю і здароўю маці і два ў выпадку, калі цяжарнасць стала наступствам забароненага дзеяння. Сума аперацый па гэтых дзвюх апошніх прычынах у апошнія гады вагалася ад 22 да 56. Гэтыя лічбы дазваляюць меркаваць, што столькі ж абортаў будзе рабіцца штогод з дня ўступлення рашэння Канстытуцыйнага суду ў сілу.

нг