Беларуская Служба

На тысячу ДТЗ у Польшчы, па статыстыцы, гіне 96 чалавек

30.07.2021 13:43
Гэта найгоршы паказнік у краінах ЕС.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneRokas Tenys/Shutterstock

У Польшчы нядаўна былі ўведзеныя змены ў правілах дарожнага руху, між іншым, цяпер кіроўца заўсёды павінен прапусціць пешахода, які чакае перад пераходам, нават калі ён яшчэ на пераход не ўвайшоў. Некаторыя польскія кіроўцы гэтыя змены лічаць рэвалюцыйнымі, аднак на самой справе гэта толькі першыя крокі на доўгім шляху да еўрапейскага стандарту, у якім аўтамабіль – гэта сродак перамяшчэння, а не інструмент забойства – чытаем у дадатку выдання Rzeczpospolita «Plus-Minus».

Польшча знаходзіцца ў найгоршай статыстыцы краін Еўрасаюзу, калі гаворка ідзе пра колькасць забітых на адну тысячы дарожна-транспартных здарэнняў. На тысячу ДТЗ у краіне, па статыстыцы, гіне 96 чалавек – гэта найгоршы паказнік у ЕС.

У Польшчы, калі здарыцца сур’ёзнае ДТЗ, усе адразу кідаюцца шукаць вінаватых, а мала хто задаецца пытаннем, якая прычына трагедыі і як прадухіліць падобныя здарэнні ў будучым.

Асноўная праблема на польскіх дарогах – банальна – празмерная хуткасць. Распаўсюджана меркаванне, што пешаходы ходзяць, не гледзячы па баках, але, як паказвае даклад спецыялістаў, толькі некалькі працэнтаў пешаходаў выразна парушылі правілы, а вось нават 85% кіроўцаў перавышае максімальную хуткасць, калі пад’язджае да зебры. Кіроўца ў стане хутка затрымаць аўтамабіль толькі тады, калі едзе не хутчэй, чым 50 км/г, таму на столькі важны менавіта такі ліміт хуткасці.

Rzeczpospolita «Plus-Minus»/нг