У часах, калі свядомасць пра змены клімату расце і людзі стараюцца змяніць свае прывычкі, неабходна задумацца таксама, што змяніць на нашых талерках. Адказ – замяніць мяса насякомымі. Гучыць страшна? пастараюся вас супакоіць
Каб выгадаваць іх у тысячах, трэба вельмі малой прасторы, дастаткова невялічкі пакой. Да таго ж, іх можна гадаваць вертыкальна, што ашчаджае прастору. Акрамя таго, яны ўтрымліваюць прынамсі ў тры разы больш пратэіну, чым жывёлы з гадоўлі. У сваю чаргу гадаванне кароў, свінняў і птушак для мяса патрабуе, паводле даследавання ФАО, 26% адсоткаў усёй даступных на Зямлі ворных зямель. Гэта абазначае, што чацвёртая частка палёў, на якіх мы маглі б вырошчваць збожжа, абслугоўвае тое, што потым трапляе на нашыя талеркі ў выглядзе мяса. З павелічэннем колькасці людзей на нашай планеце гэтай прасторы трэба будзе ўсё больш. Трэба далічыць таксама ворныя землі, якія ў выніку зменаў клімату страцяць умовы для гадавання збожжа і адказ гатовы: калі хочам атрымліваць задавальненне і карысныя рэчывы ад мяса, трэба яго замяніць.
І менавіта тут прыходзіць на падмогу тое, пра што я сказаў на пачатку. Што патрабуе маленькую прастору і ўтрымлівае ў разы больш пратэіну, чым мяса? Адказ гучыць: насякомыя. Не сакрэт, што навукоўцы ўжо гадамі шукаюць адказу, як зменшыць прастору, патрэбную для гадавання быдла, адначасова захоўваючы ўзровень карысных рэчываў у дыеце. А шукаць не трэба, бо насякомыя з'яўляюцца часткай традыцыйнай дыеты ў розных частках свету, пра што нагадала на хвалі Чацвёртай праграмы Польскага радыё Бэата Квяткоўска:
-У шматлікіх краінах свету яны папулярныя. Адмыслоўцы мяркуюць, што кожнага дня каля 2 мільярдаў людзей ядуць гэтых маленькіх, падсмажаных, хрумсткіх насякомых. Яны багатыя бялком, але гэта не адзіная карысць ад спажывання мурашак, вос, саранчы, матылёў, жукоў... Нават мухі ў 80% збудаваныя з пратэінаў. Акрамя гэтага, насякомыя багатыя вітамінамі B i K, а такія закускі – самыя папулярныя ў паўднёва-ўсходняй Азіі.
Уявіць сабе, што з заўтрашняга дня будзем есць мухі – досыць страшная справа. Спадзяемся, што калі нам спатрэбіцца спажываць маленькіх жыхароў планеты – гэта будзе зроблена ў больш прыемным для вока выглядзе. А выбар шырокі. На рынках Азіі можна знайсці сотні відаў ядомых насякомых. Яны могуць быць у выглядзе або суворым, або ўжо прыгатаваныя для спажывання. Прафесар Агнешка Оркуш з Эканамічнага ўніверсітэта ва Уроцлаве кажа, што насякомых ужо сёння не хапае ў нашай дыеце:
-Ядомых насякомых больш за 1900 відаў. Іх выкарыстоўваюць перадусім жыхары Азіі, Паўднёвай Амерыкі і Аўстраліі. Яны з’яўляюцца выдатнай крыніцай пратэіну і даследчыкі, якія займаліся даследаваннем ядомых насякомых кажуць, што колькасць бялкоў залежыць ад віду насякомых, але таксама асяроддзя, у якім яны жывуць і чым харчуюцца. І гэты паказчык вагаецца ад 13 да 80%. Гэта не адзіная перавага насякомых – у іх багата мінеральных кампанентаў – жалеза і кальцыю перадусім. Іх не хапае ў нашым рацыёне. Змены клімату выклікаюць патрэбу шукання іншых, альтэрнатыўных крыніцаў харчавання. Усё большая колькасць насельніцтва – у 2050 годзе людзей на планеце можа стаць 9 мільярдаў, іх трэба пракарміць. Немагчыма ўсіх карміць мясам, вытворчасць якога знішчае асяроддзе. Таму адказ – ядомыя насякомыя. Аднак дадаванне іх у дыету спажыўцоў патрабуе змены іх менталітэту, бо на Захадзе іх лічаць гадасцю.
Я прызнаюся, што мне калісьці давялося есці цвыркуноў з Мексікі, якія былі смажаны. Потым я аднойчы купіў на сустрэчы з адным падарожнікам смажаную мурашку прама з калумбійскіх гораў і таксама яе паспрабаваў. І хачу абвесціць, што ўсё толькі гучыць і выглядае страшна. На самой справе прысутнасць іх у дыеце не мусіць абазначаць кашмару. Калі іх добра падрыхтаваць, а тое, што я еў, было добра падрыхтаваным, то нават не пазнаць, што гэта не арэшкі або чыпсы. Калі хтосьці не хоча прама спажываць цвыркуноў або мурашак – іх можна змяшаць з іншымі складнікамі ежы. Прафесар Агнешка Оркуш прапануе, напрыклад, бутэрброд з дозай насякомых:
-Можам насякомых дадаць у бутэрброд на сняданак, у залежнасці ад таго, што каму падабаецца. У якасці пасыпкі можа выступіць цвыркун, жук або вялікі мучны хрушчак. І можна пасыпаць наш бутэрброд чым хочам – у колькасці, якая нас задавальняе. Варта заўважыць, што падрыхтаваныя насякомыя смакуюць як арэхі. Яны добра пасуюць у якасці закускі. Калі іх дадаць да сняданку, то арганізм атрымае вялікую колькасць пратэінаў, ненасычаных тлустых кіслотаў. Гэта вельмі карысны сняданак. Варта не забываць, што насякомыя ўтрымліваюць у сябе больш пратэінаў, чым мяса. У ялавічыне або курыцы – гэта каля 18-25 адсоткаў, а ў насякомых – каля 60 – нашмат больш.
Азіяцкія спосабы гатавання здабываюць свет. І гаворка ўжо не толькі пра рознага тыпу макароны з Кітая, суп Пхо з Тайландыі, японскае сушы або карэйскае кімчы. Наступным экспартам з усходняга кантыненту могуць стаць насякомыя, якія ўжо павольна робяць сабе месца на рынку. Пакуль можам казаць пра «неабходнасць змены прывычак», але хто ведае, ці наступныя пакаленні не будуць у рэстаранах выбіраць цвыркуноў у соўсе не ў якасці цікавосткі, а звычайнай стравы?
Альберт Ежы Вяжбіцкі