Беларуская Служба

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве падводзіць вынікі апошняга году дзейнасці

11.08.2021 16:19
Дзейнасць беларускіх арганізацый за мяжой стала адным з важнейшых фактараў у сувязі з падзеямі жніўня 2020 года.
Аўдыё
  • алесь Зарэмбюк падусмоўвае гадавіну сфальшаваных выбараў жніўня 2020
          2020
Фота з сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Варшаве ў верасні 2020 годаАльберт Ежы Вяжбіцкі

 Гэта яны сталі дапамагаць рэпрэсаваным, далі ім прытулак за мяжой, а таксама дзякуючы актывістам урады і палітычныя арганізацыі іншых дзяржаваў пачалі рэагаваць на дзеянні лукашэнкаўскага рэжыму. Пра мінулы год Беларускага дому ў Варшаве з кіраўніком інстытута Алесем Зарэмбюкам размаўляў Альберт Ежы Вяжбцікі.

Якая была рэакцыя, калі вы ўбачылі тое, што адбывалася на вуліцах Беларусі 9, 10 і 11 жніўня, калі інтэрнэту не было ў агульным доступе, але ў Польшчу ўся інфармацыя даходзіла? Якое было першае ўражанне ад гэтага ўсяго?


-Рэакцыя была розная. З аднаго боку ў людзей, якія маладыя і менш дасведчаныя – яны былі ў шоку. Я ўжо перажываў падобныя моманту і ведаў, што гэты рэжым здольны на гэта і нават здольны стрэляць, кідаць гукавыя гранаты, збіваць жанчын. Але ж у асноўным быў шок. Была яшчэ такая рэакцыя, што трэба хутка нешта рабіць. Першае, што мы зрабілі – гэта арганізавалі збор сродкаў, які дагэтуль працуе і на якім дастаткова хутка пачалі збіраць грошы і адразу пачалі прывозіць у Польшчу людзей, якім была патрэбная медыцынская дапамога.

Наколькі за ўвесь гэты год павялічылася колькасць працы і яе інтэнсіўнасць у беларускім доме? Ці ёсць нейкія новыя фокусы і напрамкі працы, пра якія вы раней не думалі?


-У сувязі з сітуацыяй у Беларусі апошнія больш за год, бо інтэнсіўнасць працы павялічылася ў некалькі разоў пачынаючы з чэрвеня мінулага года. Увесь гэты час здаецца што будзе неяк прасцей, лягчэй. А сітуацыя не змяняецца і кожны новы дзень, месяц, тыдзень прыносіць новыя сумныя навіны. А разам з імі новыя абавязкі або новыя выклікі. Таму ў параўнанні з тым, што было да чэрвеня 2020 года наша дзейнасць і праца вырасла ў разы – у тры прынамсі а можа і пяць у параўнанні з тым, што было раней.

Як выглядала вашая рэакцыя на катаванні ў Беларусі? Беларускі дом ужо ў першыя тыдні прымаў у Польшчы пацярпелых і прапанаваў ім медыцынскую дапамогу. Якія вынікі гэтай акцыі?


-У мінулым годзе наш прыярытэт – гэта была дапамога тым людзям, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь у сувязі з палітычным пераследам, у сувязі з тым, што ім была патрэбная медыцынская дапамога. У жніўні мы прынялі ў Польшчы першых пашкадаваных беларусаў. Пасля мы арандавалі санаторый у Ніжняй Сілезіі, дзе кожная асоба, якая прыязджала ў рамках нашай праграмы дапамогі магла падлячыцца, прайсці медыцынскія працэдуры, прыйсці ў сябе. Мы прадстаўлялі ім дах над галавой, медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, а таксама арганізавалі курс польскай мовы. Гэты санаторый працаваў нават да студзеня гэтага года. Шмат людзей праз яго прайшло, больш за сотню там жыло. У асноўным гэта тыя, хто атрымаў фізічныя пашкоджанні, траўмы. Таксама мы выплацілі каля паў мільёна злотых людзям у якасці фінансавай дапамогі, каб маглі тут распачаць сваё жыццё. Многія з іх пасля верасня з’ехалі назад у Беларусь, але пасля ў іх пачаліся праблемы, іх звольнілі з працы, пачаліся рэпрэсіі і гэтыя людзі зноўку вярнуліся сюды ў Польшчу.

Да апошніх падзеяў, калі рэжым зачыніў большасць НДА, якія дзейнічалі ў напрамку напрыклад развіцця культуры ці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, вы супрацоўнічалі з беларускімі арганізацыямі. Як зараз выглядае тая супраца, калі яны не могуць існаваць?


-Так, але ў іх няма толькі рэгістрацыі. Гэта не была класічная рэгістрацыя як НДА, а ўстановы. Установаў няма, юрыдычных асобаў няма, але людзі засталіся і ініцыятывы засталіся. Сувязі, кантакты, сетка – засталіся. Хтосьці быў вымушаны з’ехаць, але большасць людзей усё роўна засталася. Ясна, што ўмовы змяніліся, але людзі падтрымліваюць адзін аднаго, разумеюць, што зараз такія цяжкія. Змрочныя часы і іх прасцей будзе пражыць разам. Мы кантактуем з імі з дапамогай інтэрнэту, афіцыйнай супрацы канешне няма, але неафіцыйна яна працягваецца і кантакт ёсць.

Мы ўжо год чакаем на вынік гэтага супрацьстаяння грамадства і рэжыму. Як, паводле цябе будзе выглядаць бліжэйшая будучыня?


-610 палітычных вязняў. Кожны тыдзень новых 15, 17, 20... Гэтыя лічбы пастаянна растуць. Калі мы арганізавалі наш пастаянны пікет на 25-га траўня было каля 400 палітвязняў. На сённяшні дзень гэта ўжо 610 людзей. Рэжым усё гэта закатвае пад асфальт, таму што вельмі баіцца, што гэтыя пратэсты могуць аднавіцца і ўсё можа скончыцца не так, як было ў мінулым годзе, а нажаль з яшчэ большай крывёй і большай колькасцю ахвяраў. Сітуацыя ў грамадстве не змянілася, Лукашэнку большасць грамадства ціха ненавідзіць, арганізуюцца сімвалічныя акцыі, з’яўляюцца штодзённа здымкі са сцягамі. Людзі паказваюць, што ў розных кутках Беларусі яны не скарыліся, яны працягваюць барацьбу. Невядома што будзе ў наступным годзе, хутчэй за ўсё працяг закатвання пад асфальт і яшчэ большых рэпрэсій. Пакуль у нейкі момант, можа заўтра, можа праз тры гады з’явіцца новае вакно магчымасцей і новая сітуацыя не змяце канчаткова Лукашэнку і яго рэжым ветрам пераменаў.

Пра перспектыву мінулага году ў дзейнасці беларускага дому ў Варшаве з кіраўніком інстытута размаўляў Альберт Ежы Вяжбцікі.