Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: запечаны тварог з дурніцамі (РЭЦЭПТ)

15.08.2021 11:12
Сёння пра страву з сезоннай ягады, якая можа быць дэсертам альбо асобнай стравай. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: запечаны тварог з дурніцамі
Запечаны тварог з дурніцаміфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

1 кг тварагу

250 г сметанковага сыру тыпу «Маскарпоне»

4 яйкі

4 ст. лыжкі маннай кашы

50-70 г цукру

цэдра лімона

250 – 300 г дурніц

сметанковае масла

Расцерці тварог і сметанковы сыр з яйкамі і цукрам. Дадаць манную кашу і цэдру лімона, старанна перамяшаць. Вышмараваць форму для выпечкі сметанковым маслам і перакласці тварожную масу. Высыпаць дурніцы і трошкі прыціснуць.

Запякаць пра тэмпературы 180 градусаў каля 45 хвілін.

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец