Неўзабаве пройдзе год як з Купалаўскага тэатра звольніліся 58 чалавек: акторы, рэжысёры, памочнікі рэжысёраў, музыкі і іншыя. Такім чынам калектыў падтрымаў дырэктара тэатра Паўла Латушку, які быў звольнены за крытычныя ацэнкі падзей краіне.
Элітны калектыў «купалаўцаў» рассыпаўся. Аднак яго артысты не спынілі творчай працы.
І вось на гэтым тыдні ў Варшаве ў «Шматкультурным цэнтры» са сваёй праграмай выступіў музыка Купалаўскага тэатра скрыпач Андрэй Сенажэнскі.
Праграма складаецца з тых песень і вершаў, якія ўжываліся ў спектаклях Купалаўскага тэатра, напрыклад з «Паўлінкі», спектакля «Паехалі», «Местачковае кабарэ», «Вельтмайстар-акардэон», і г.д.
«Такога калектыва, як быў у Купалаўскім тэатры не знойдзеш нідзе!» – кажа нам Сенажэнскі. «Калі ў іншых тэатрах могуць цягнуць коўдру на сябе, то тут такога не было!».
Паслухайце больш пра тэатр, якога ўжо няма, чым займаюцца «купалаўцы», паўспамінайце...
яс