Беларуская Служба

Канвой з дапамогай для мігрантаў чакае на мяжы з Беларуссю

24.08.2021 13:23
Канвой рушыў у дарогу, хаця няма адказу з беларускага боку на дыпламатычную ноту 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFlickr/DVIDSHUB

Грузавік з гуманітарнай дапамогай для мігрантаў чакае перасячэння польска-беларускай мяжы ў Баброўніках. Канвой рушыў у дарогу, хаця няма адказу з беларускага боку на дыпламатычную ноту Міністэрства замежных спраў Польшчы па гэтаму пытанні, - піша Gazeta Wyborcza.

Да гэтага часу няма адназначнай інфармацыі аб колькасці людзей, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы каля мясцовасці Уснаж-Горны.

Памежная служба сцвярджае, што там знаходзіцца 24 грамадзян Афганістана, валанцёры – што 32.

Намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) заявіў у панядзелак, што «калі патрэбная дапамога» мігрантам, яна павінна быць аказана «юрыдычным шляхам і ў рамках заканадаўства». І таму Польшча адправіла канвой гуманітарнай дапамогі для мігратаў у Беларусі.

Тым часам адвакат Мікалай Петжак (Mikołaj Pietrzak) дэкан раённай Рады адвакатаў у Варшаве і прадстаўнік некаторых людзей, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы ва Уснажы, разам з іншымі сваімі прадстаўнікамі накіравалі заяву ў Еўрапейскі суд па правах чалавека аб прымяненні часовай меры, якая дазволіць пусціць у Польшчу мігрантаў, якія чакаюць каля Уснажа, і размясціць іх у цэнтры для іншаземцаў.

яс