Беларуская Служба

Лукашэнка нарыхтаваў пастку

24.08.2021 16:55
Лукашэнка з аднаго боку помсціць за санкцыі і парушае ўсходнюю мяжу ЕЗ, а з другога, свядома прычыняецца да распальвання канфлікту ўнутры польскага грамадства.
Zdj. Ilustracyjne
Zdj. IlustracyjneShutterstock/ Ajdin Kamber

Нягледзячы на папярэднія заявы Лукашэнкі і падобныя выпадкі на беларуска-літоўскай мяжы, узнікае ўражанне, што толькі Мінск рыхтаваўся да гібрыднай вайны, – піша Багуслаў Хработа (Bogusław Chrabota) ў газеце Rzeczpospolita.

Лукашэнка з аднаго боку помсціць за санкцыі і парушае ўсходнюю мяжу ЕЗ, а з другога, свядома прычыняецца да распальвання канфлікту ўнутры польскага грамадства, які самі палякі называюць польска-польскай вайной. Лукашэнку не цяжка было дадумацца, што падкінуўшы на польскую мяжу мігрантаў, якіх ён сам раней абмануў, яшчэ больш перасварыць польскую палітыку і грамадства. Тое, што зрабіў Лукашэнка – гэта пастка на польскае грамадства.

Палякі падзяліліся на дзве часткі. У адной людзі, магчыма і з наіўным суперажываннем, якія адкрыта ставяцца да мігрантаў, не баяцца шматнацыянальнасці і шматкультурнасці. І другая частка польскага грамадства, якая адзначаецца боязямі перад зменамі, у якой назіраюцца ксенафобія і ізаляцыянізм.

Першая частка памятае, што ў часы камунізму многія палякі былі ўцекачамі і прасілі Захад аб прытулку, другая – падкрэслівае этнічную маналітнасць палякаў і забывае, што за выключэннем апошніх 70 гадоў, Польшча была шматкультурнай і шматнацыянальнай краінай.

Мігрантаў будзе ўсё больш, таму што агонь у Афганістане толькі разгараецца. Польскія ўлады павінны гэта ўлічыць, – піша Багуслаў Хработа ў газеце Rzeczpospolita.

яс