Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім слівы пад пясочным цестам (РЭЦЭПТ)

24.08.2021 20:06
Сёння прыгатуем смачны, духмяны, сезонны дэсерт. 
Аўдыё
Слівы пад пясочным цестам фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

6-8 саспелых сліў
карыца
50 г цукру
100 г сметанковага масла
200 г мукі
дробка солі

Слівы памыйце, разрэжце на палову, выдаліце костачкі. Дадайце да сліў карыцу і трошкі цукру ды змяшайце.

Форму пашмаруйце сметанковым маслам і выкладзіце слівы даволі шчыльна, каб адзін пласт пладоў шчыльна запоўніў форму.

Пакладзіце муку, цукар і сметанковае масла ў міску і мяшайце, пакуль не ўтворыцца характэрная крошка.

Высыпце пясочнае цеста (яно вельмі сыпкае) на слівы так, каб яно шчыльна пакрыла ўсе плады.

Затым пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 175 градусаў, на 25 хвілін. Дэсерт гатовы, калі цеста стане залацістым і пачне падрумяньвацца.

Падавайце астуджаным.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец