Афганістан, які 20 гадоў будаваў дэмакратыю, рухнуў за дзесяць дзён.
Карціны з аэрадрому ў Кабуле, людзей, якія чапляюцца за самалёты, увойдуць у лік сімвалаў сусветнай гісторыі, як некалі эвакуацыя Сайгону ці палаючыя вежы ў Нью -Ёрку.
Чаму так сталася? – адказ на гэтае пытанне шукае Пётр Лукасевіч з тыднёвіка Polityka.
Першыя дні і тыдні амерыканскай раз'юшанасці на талібаў у 2001 годзе вызначылі жорсткі ход грамадзянскай вайны. Гэта можна было прадухіліць, калі б амерыканцы хацелі гаварыць з мясцовымі. Старыя талібы кажуць, што яны былі гатовыя здаць амерыканцам Усаму Бін Ладэна. Аднак ЗША выбралі помсту, захапілі Кабул і грамадзянская вайна працягнулася чарговыя 20 гадоў.
Талібы чакалі перамогі
І гадамі рыхтаваліся на гэта. Удзельнічалі ў шэрагу міжнародных сустрэч у Катары, Расіі, Кітаі і Іране. Талібы хочуць міжнароднага прызнання.
Цяперашні Талібан мае прыхільнасць з боку Расіі і Кітая. Гэтыя краіны не зачынілі сваіх пасольстваў і не зʼехалі, як усе заходнія амбасадары.
Расія вядзе перамовы з талібамі, каб не дапусціць пашырэння хваляванняў у Цэнтральнай Азіі, якую Крэмль лічыць сваёй зонай уплываў.
Кітайцы засталіся, бо хочуць скарыстацца багатымі афганскімі прыроднымі рэсурсамі
Газ, вугаль, найбагацейшыя ў Азіі радовішчы меднай руды, літыя, уранавай руды – у афганскіх горах ёсць такія месцы, дзе электронныя прылады машын варʼяцеюць ад выпраменьвання радовішчаў. Вартасць афганскіх карысных выкапняў ацэньваюць у трыльён долараў.
яс