Аб гэтым піша тыднёвік Newsweek.
Чаму палякі не хочуць вяртацца ў офісы? Таму, што гэта страта часу, бо шэф будзе кантраляваць, акрамя гэтага некаторыя баяцца за сваё здароўе, бо не ўсе прайшлі вакцынацыю, – вось такія аргументы прыводзіць аўтар публікацыі Рэната Кім.
«Я не ўяўляю вяртання да таго, што было да часу эпідэміі», – кажа 27-гадовая спецыялістка па рэкламе буйной варшаўскай медыякампаніі. Вельмі абрадаваў яе службовы мэйл, у якім паведамлялася, што ўдалёная праца падоўжана да канца верасня.
У дзяўчыны змешаныя пачуцці: мінулай восенню яна думала, што ашалее, калі яшчэ доўж прыйдзецца заставацца дома. Але, калі вясной дазволілі вакцынаваным супрацоўнікам супрацоўнікам прыходзіць у офіс і пару раз яна паехала, зразумела, што адвыкла ад такой працы. Страціла гадзіну, каб дабрацца ў офіс, а дома за гэты час выгуляла б сабаку, схадзіла б на трэнажоры, узяла б душ і спакойна пачала б працаваць.
Многім спадабалася працаваць дыстанцыйна, але многім таксама не хапае міжчалавечых кантактаў, супольнай кавы ці абеду, – адзначае псіхолаг бізнесу Ізабэля Кельчык.
Кіраўнікі ўпэўненыя, што калектыўная праца дае лепшыя вынікі і гэта пацвярджаюць даследаваннямі. Некаторыя працадаўцы прапануюць майстар-класы ў выглядзе забавы, якая дапамагае нанова асвоіцца з калегамі па працы.
яс