Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім гародніну фры (РЭЦЭПТ)

02.09.2021 18:43
Здзівіце і парадуйце сваіх сяброў і блізкіх!
Аўдыё
Гародніна фрыфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бульба фры – гэта стандартная страва, якую заўсёды можна дапоўніць іншай гароднінай, напрыклад морквай, буракамі і бататам.

Такая страва атрымліваецца незвычайнай, яркай, смачнай, а галоўнае – карыснай. Гародніна запякаецца ў духоўцы, таму захоўвае больш карысных рэчываў.

Гародніну нарэзаць тоўстай саломкай каля 1,5 × 9 см. Пакласці ў вялікую міску, пасаліць і дадаць аліўкавы алей і правансальскія травы ды перамяшаць.
Перакласці на бляху з пергаментам. Запякаць пры тэмпературы 180 градусаў каля 35 хвілін.

Падаваць можна з рознымі соусамі, напрыклад, кетчупам або смятанай. Гародніну фры падаваць выключна ў гарачым выглядзе!

Здзівіце і парадуйце сваіх сяброў і блізкіх!

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец