Беларуская Служба

Кітайскія інвестары пакідаюць Аляксандра Лукашэнку

04.09.2021 11:14
Захад адпужвае мінскіх сяброў.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Захад адпужвае мінскіх сяброў. Нават кітайскія інвестары пакідаюць Аляксандра Лукашэнку, баючыся санкцый – піша Rzeczpospolita.

Нежынскі горна-абагачальны камбінат, пабудаваны ў Беларусі на працягу некалькіх гадоў, павінен быў стаць адным з самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны.

Ёсць інфармацыя, што кітайскі інвестар прыпыніў выплату апошняга траншу крэдыту ў памеры 580 мільёнаў долараў ЗША. – Усе крэдытныя арганізацыі, заходнія ці кітайскія, працуюць на сусветным фінансавым рынку. Супрацоўнічаючы з Беларуссю, яны рызыкуюць увесці санкцыі. Праект, у які інвеставалі кітайцы, страціў прыбытковасць, і існуе рызыка таго, што ён стане вялікім недабудаваным аб'ектам на карце Беларусі, - кажа газеце вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.

ав

У. Падгол: Не ўсе падарункі на дзень нараджэння спадабаліся Лукашэнку

04.09.2021 08:09
Палітычны аглядальнік каментуе падзеі тыдня.