Беларуская Служба

Надзвычайнае становішча не перашкодзіць імігрантам і бежанцам

06.09.2021 11:38
Тыя, хто прыехаў у Беларусь, поўныя рашучасці патрапіць у Польшчу, – кажуць польскія памежнікі.
.
.PAP/Darek Delmanowicz

Службы не паведамляюць, колькі супрацоўнікаў розных службаў задзейнічана ў кантраляванне мяжы з Беларуссю, піша Rzeczpospolita. У выпадку імігрантаў, якім удалося патрапіць на тэрыторыю Польшчы, праблемы ўзнікаюць з ідэнтыфікацыяй асобы. Большасць з іх не маюць дакументаў. Яны тлумачаць памежнікам, што іх знішчылі ў Беларусі.

Службы спадзяваліся, што ўвядзенне надзвычайнага становішча з пятніцы, а таксама поўная мабілізацыя ўсіх службаў (памежных, армейскіх і паліцэйскіх) знізяць прыток нелегальных імігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у ЕС праз польскую мяжу.

-Бачна, што тыя, хто ўжо прыбыў у Беларусь, настроены рашуча і спрабуюць прайсці да таго, як польская мяжа з Беларуссю цалкам будзе зачынена калючым плотам, – распавядае газеце адзін з афіцэраў.

Паводле ўрада Польшчы, за іміграцыйным крызісам на мяжы ЕС стаіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, які хоча прымусіць ЕС адмяніць санкцыі, уведзеныя пасля леташніх сфальсіфікаваных выбараў.

ав

«Польшча – сур’ёзная дзяржава, якая абараняе свае межы»

05.09.2021 19:33
Аляксандр Лукашэнка ўжо прывёз у Беларусь некалькі тысяч мігрантаў, у тым ліку з Турцыі і Ірака.