Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем картофляк – рэгіянальную сілезскую страву (РЭЦЭПТ)

21.09.2021 09:09
Картофляк – гэта бульбяныя бабка: сапраўдны далікатэс проста з Сілезіі.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем картофляк - рэгіянальную сілезскую страву
 -
Картофляк - рэгіянальная сілезская страва фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

1 кг бульбы
2-3 цыбуліны
2 яйкі
100 г пшанічнай мукі
250 г вэнджанага cала
50 г каўбасы
1 сталовая лыжка маярану
соль і перац

Вымыйце, ачысціце і натрыце бульбу на тарцы сярэдняга памеру або дробнай. Дадайце муку, яйкі, дробна нарэзаны часнык, старанна змяшайце. Запраўце соллю, перцам. Каўбасу, бекон і цыбулю нарэжце кубікамі і абсмажце на патэльні (цыбулю асобна). Дадайце ў бульбяную масу і старанна змяшайце. Выліце масу ў змазаную алеем бляху і выпякайце каля 2 гадзін, пакуль зверху пры 180 градусах не ўтворыцца хрумсткая румяная скарыначка.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец