Беларуская Служба

Пісальнік: «У адносінах з тэрарыстамі трэба выконваць пажаданні тэрарыстаў, але толькі да таго моманту, каб вызваліць закладнікаў»

23.09.2021 15:11
Прайшло паўгода з моманту арышту кіраўніка Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс.
Аўдыё
  • Якія шанцы на выхад на волю ў Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута мы запыталі рэдактара партала «znadniemna.pl» Анджэя Пісальніка.
a
Анжалікa БорысФото: znadniemna.pl

Прайшло паўгода з моманту арышту кіраўніка Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс. Яна і Анджэй Пачобут, арыштаваны праз два дні, у цяжкіх умовах утрымліваюцца пад вартай у Жодзіне. Улады абвінавачваюць іх у «распальванні нацыянальнай варожасці».

Паводле інфармацыі беларускіх уладаў і СМІ, актывісты Саюза палякаў у Беларусі «падбухторвалі падчас пратэстаў» у мінулым годзе. Яны таксама спрабавалі, як сцвярджае прапаганда, падзяліць грамадства паводле нацыянальных прыкмет, распаліць нянавісць. А журналіст дзяржаўнага тэлебачання Ігар Тур нядаўна абвясціў, што – яны рыхтавалі глебу для «паўторнага далучэння Гродзенскай вобласці да Польшчы».

Крымінальная спраа супраць польскіх актывістаў яўна палітычна матываваная. Польскі ўрад патрабуе вызвалення Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Беларускія ўлады ставяць умовы. Жонка Анджэя Пачобута ў верасні паведаміла, што ён ужо тройчы атрымліваў ліст ад Андрэя Васкрасенскага, які прапагандаваў «амністыю» і які заклікаў Пачобута напісаць «пакаяльны ліст» Аляксандру Лукашэнку з просьбай аб памілаванні. Польскі актывіст і журналіст не пагадзіўся напісаць яго. Верагодна, Анжэліка Борыс таксама адмаўляецца гэта рабіць.

Родныя Борыс не размаўляюць са СМІ. Жонка Анджэя Пачобута шмат разоў расказвала польскім журналістам PAP, што размаўляе з мужам пераважна праз лісты. Яна не атрымала згоды следчага на сустрэчу з Анджэем.

Борыс і Пачобуту пагражае ад пяці да 12 гадоў турмы.

Якія шанцы на выхад на волю ў Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута? Пра гэта мы запыталі рэдактара партала «znadniemna.pl» Анджэя Пісальніка.

- Трэба зразумець ад чаго залежыць гэтае выйсце. Права і законы ў Беларусі не дзейнічаюць, таму шанц ёсць толькі такі, што дыктатар па нейкіх прычынах згодзіцца іх выпусціць. Ці таму, што яны падпішуць прашэнне аб памілаванні, ці яшчэ нейкую паперку. Калі б яны гэта зрабілі, як б да іх не меў ніякіх прэтэнзіяў. Я лічу, што яны павінны гэта зрабіць, каб выйсці на волю, бо зараз яны закладнікі тэрарыстычнага рэжыма. А ў адносінах з тэрарыстамі трэба выконваць пажаданні тэрарыстаў, але толькі да таго моманту, каб вызваліць закладнікаў. Яны як закладнікі павінны зрабіць усё, каб вызваліцца спад прэсінгу тэрарыста. А тады з тэрарыстам далей ужо можна змагацца і перамагаць.

Ім прапанавалі гэта зрабіць, але яны адмовіліся...

- Так, але яны павінны гэта зрабіць і не было б да іх ніякага ценя прэтензій. Я лічу, што вельмі разумна зрабіла Юлія Слуцкая і яе каманда, якія падпісалі прашэнне. Яны ніякім чынам не зашкодзілі нікому, акрамя сябе ў маральным сэнсе, але за тое, яны выйшлі на волю і захавалі рэшткі здароўя і можа нават жыццё.

Шырэй -  ў далучаным файле

яс