У архіве ў нямецкім горадзе Бад-Арользен надалей знаходзіцца 900 дэпазітаў польскіх ахвяр Другой сусветнай вайны. Гадзіннікі, ручкі, пярсцёнкі, розныя дакументы – чакаюць на сваякоў ахвяр, паведамляе Rzeczpospolita.
Газета закранала гэтую тэму яшчэ ў сакавіку. З гэтага часу Arolsen Archive, між іншым, у супрацы з послькім Інстытутам нацыянальнай памяці і Музеем «Штутгаф» праёў кампанію #StolenMemory. Дзякуючы падтрымцы валанцёраў, толькі сёлета прадметы вярнулася ў 110 сем’яў ахвяр Другой сусветнай вайны.
Аднак надалей у архіве знаходзіцца каля 900 прадметаў, якія апісаныя польскімі прозвішчамі іхных былых уласнікаў.
«Мы шукаем сваякоў Яна Урбаньскага, які нарадзіўся 20 сакавіка 1900 года. Падчас Варшаўскага паўстання ён быў вымушаны пакінуць горад і быў зняволены ў транзітным лагеры ў Прушкуве», – кажа Малгажата Пшыбыла з Arolsen Archive.
Гісторыкі шукаюць таксама сваякоў Пятра Блашчыка, які нарадзіўся 11 верасня 1894 года ў Балімове. У яго было трое дзяцей і ён жыў у Старасельцах каля Беластока. Нямецкая паліцыя арыштавала яго па «палітычных матывах».
У спісе знаходзіцца таксама прозвішча Яна Енджэйчака, які нарадзіўся 18 верасня 1898 года і пасля арышту ў Варшаве быў змешчаны ў канцлагеры «Штутгаф».
Сярод апісаных прозвішчамі прадметаў у архіве, ёсць таксама сотні канвертаў з дэпазітамі, нацыянальнасці ўладальнікаў якіх гісторыкам вызначыць не ўдалося. Аднак яны лічаць, што сярод іх таксама ёсць асабістыя рэчы польскіх ахвяр Другой сусветнай вайны, паведамляе Rzeczpospolita.
аз