Беларуская Служба

Ёсць у Польшчы школа, якая заслугоўвае Нобелеўскай прэміі па адукацыі

01.10.2021 19:52
ІІ Ліцэя Ваеннага флоту ў Гдыні патрапіў у спіс кандыдатаў найбольш прэстыжнай міжнароднай прэміі ў галіне адукацыі  Annual Gess Awards.
ІІІ Ліцэй Ваеннага флоту ў ГдыніAutorstwa Krzysztof Maria Różański, (Upior polnocy) - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6553765

Ёсць у Польшчы школа, якая заслугоўвае Нобелеўскай прэміі па адукацыі, напісаў тыднёвік «Newsweek».

Вучні кажуць, што адчуваюць сябе ў гэтай школе вольнымі, могуць рэалізаваць сябе і ніхто не ставіць перад імі ніякіх бар'ераў.

Напрыклад, Майк Раян прыдумаў з калегам як выкарыстаць зношаныя хірургічныя маскі. Людзі выкідаюць іх у сметніцу 3 мільёны штук кожную хвіліну.

Алан Саліньскі распрацоўвае праект спадарожніка, які будзе акрэсліваць забруджанне атмасферы мікрапластыкам. Ігар Русецкі канструюе партовы дрон, які будзе адсочваць разгрузку безэкіпажных суднаў, ці яны не спускаюць нелегальна сцёкі, або ці не забруджваюць вадаём у выніку уцечкі паліва.
Лабараторыя Інавацый 3LAB зʼяўляецца ідэяй настаўніцы ІІІ Ліцэя Ваеннага флоту ў Гдыні.
Настаўнікі, выпускнікі, эксперты дапамагаюць вучням ажыццяўляць іх наватарскія ідэі, здабываюць сродкі і запатэнтоўваюць вынаходніцтвы.

Лабараторыя 3LAB патрапіла ў спіс кандыдатаў найбольш прэстыжнай міжнароднай прэміі ў галіне адукацыі, якую называюць адукацыйнай Нобелеўскай прэміяй Annual Gess Awards.

Школа стварае ўмовы для ажыццяўлення не толькі тэхнічных ідэй, а таксама мастацкіх. Вучні ўпрыгожваюць школьную прастору, напрыклад, яны стварылі месца для адпачынку ў стылі імпрэсіянізму, абстракцыянізму і іншых.

Пра ІІІ Ліцэй Ваеннага флоту ў Гдыні піша тыднёвік Newsweek.

яс