Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім пірог са смажанымі слівамі (РЭЦЭПТ)

10.10.2021 20:32
Пірог са смажанымі слівамі смачны, духмяны і выглядае эфектна. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім пірог са смажанымі слівамі
Пірог са смажанымі сліваміфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цеста

300 г пшанічнай мукі

100 г крухмалу

100 г цукру

2 маленькія лыжкі разрыхляльніка

250 г халоднага сметанковага масла

3 жаўткі або 1 яйка

Слівы

1 і 1/2 кг сліваў

50 г цукру

1 сталовая лыжка ванільнага цукру

1 маленькая лыжка карыцы

1 маленькая лыжка крухмалу

Слівы прамыйце, абсушыце, разрэжце на палову, выдаліце костачкі. Пакладзіце на вялікую патэльню, дадайце цукар (цукар можна замяніць мёдам), ванілін і карыцу. Абсмажвайце, перыядычна памешваючы, прыкладна 15-20 хвілін, пакуль слівы не стануць мяккімі, а атрыманы сок пераўтворыцца ў сіроп. Дадайце крухмал, папярэдне змешаны са сталовай лыжкай вады, а затым з некалькімі лыжкамі сіропу з патэльні. Змяшайце, давядзіце да кіпення і адстаўце ад агню.

Прыгатуйце форму для выпечкі памерам прыкладна 25х35 см. Высыпце ў міску муку і крухмал, дадайце цукар, разрыхляльнік і халоднае сметанковае масла, нарэзанае кавалачкамі або сцёртае на тарцы. Разамніце пальцамі да дробнай крошкі.
Дадайце жаўткі або яйка і злучыце інгрэдыенты ў аднародную масу (шар). Падзяліце яго на 2 часткі. Калі цеста вельмі мяккае, яго можна хутка астудзіць, змясціўшы ў маразілку.

Разагрэйце духоўку да 175 градусаў С. Першы кавалак раскладзіце па форме для выпечкі. Выкладзеце таксама слівы з рондаля, зверху натрыце другі кавалак цеста. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і выпякайце каля 40 хвілін да залацістага колеру.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец