Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: пячом гарбузовы пірог з белым шакаладам (РЭЦЭПТ)

12.10.2021 17:35
Гарбузовы пірог смачны, духмяны і выглядае эфектна.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: пячом гарбузовы пірог з белым шакаладам
Гарбузовы пірог з белым шакаладамфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

250 г пюрэ з выпечанага гарбуза

225 г пшанічнай мукі

1 маленькая лыжка разрыхляльніка

1 маленькая лыжка соды

200 г сметанковага масла

1 шклянка цукру

1 пачак ванільнага цукру

скурка цёртая з 1 апельсіна

3 яйкі, аддзяліць жаўткі ад бялкоў

100 г белага шакаладу

Прыгатуйце гарбузовае пюрэ (парэжце гарбуз на невялікі кавалкі і пастаўце ў разагрэтую духоўку на 180 градусаў).

Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Прасейце муку ў міску і змяшайце разам з разрыхляльнікам.

Нарэзанае кавалачкамі сметанковае масла пакладзіце ў рондаль, растапіце на павольным агні, увесь час памешваючы (не занадта награвайце). Дадайце цукар і ванільны цукар ды змяшайце.

Выкладзеце гарбузовы мус у міску, дадайце апельсінавую цэдру і залейце растопленым маслам з цукрам, змяшайце і астудзіце. Дадайце жаўткі.
Яечныя бялкі ўзбіце на пену.

Прасеяную муку з разрыхляльнікам і содай акуратна злучыце з вільготнымі інгрэдыентамі, таксама пену з яечнага бялку – павольна памешваючы лыжкай, пакуль інгрэдыенты не злучацца.

Выкладзеце масу ў форму для выпечкі. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і выпякайце каля 40 45 хвілін пры 180. Дастаньце з духоўкі і астудзіце.

Растоплены шакалад выліце на пірог, калі ён астыне.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец