Беларуская Служба

Беларусь фальсіфікуе дадзеныя пра колькасць хворых COVID-19

19.10.2021 10:21
Афіцыйныя статыстыкі не адлюстроўваюць сапраўднай, трагічнай сітуацыі ў кране, даказвае актывіст.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Апошняя хваля пандэміі каранавіруса пачалася ў Беларусі ў другой палове жніўня. У цяперашні час, паводле афіцыйных дадзеных, колькасць новых выпадкаў COVID-19 складае больш за дзве тысячы ў дзень, а смяротных зыходаў – больш за 10. У сваю чаргу, актывіст, журналіст-фрылансер, які піша пра Беларусь, Расію і Украіну прадстаўляе дадзеныя, якія паказваюць, што сапраўдная колькасць смяротных зуходаў значна большая, паведамляе onet. pl.

«Гэта поўная катастрофа. Медсёстры плачуць, лекары прымушаныя гуляць у Бога, выбіраючы пацыентаў, у выпадку якіх лячэнне можа аказацца эфектыўным», – цытуе словы мясцовых медыкаў Дзяніс Казакевіч.

У Беларусі пад уладай Аляксандра Лукашэнкі нельга разлічваць на афіцыйныя, правераныя дадзеныя аб каранавірусе. Трэба спадзявацца на справаздачы журналістаў і аналітыкаў, якія сочаць пра цяперашняй сітуацыяй у краіне. Нядаўна Казакевіч прыводзіў у Твітары словы медыкаў, якія скардзяцца, што сітуацыя з пандэміяй у Беларусі – гэта «вялікая катастрофа». Між іншым, ён паказаў дакументы, паводле якіх, кіроўцаў аўтобусаў у Мінску пераводзяць на машыны хуткай дапамогі. У сваю чаргу студэнтаў апошняга курса медыцыны накіроўваюць у бальніцы на ранейшую практыку. Журналіст таксама цытуе аднаго з лекараў і паказвае дакументы, паводле якіх зараз колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі на многа большая, чым падчас першай хвалі пандэміі.

«З таго вынікае, што 14 кастрычніка ў адной бальніцы памерла дзевяць чалавек. А афіцыйная лічба за гэты дзень - 17 смерцяў з-за COVID-19 па ўсёй Беларусі», – піша Казакевіч у Твітары. Ён таксама звяртае ўвагу на тое, што беларускія ўлады ўвялі абавязак насіць маскі ў грамадскіх месцах толькі 9 кастрычніка.

Паводле дадзеных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, у краіне, у якой жыве амаль 9,5 мільёна жыхароў надоечы колькасць новых выпадкаў COVID-19 у дзень пачала перавышаць дзве тысячы. Гэта аналагічныя лічбы, якія назіраліся падчас папярэдняй хвалі пандэміі ў снежні і студзені.

Доўгі час афіцыйная колькасць пацыентаў, якія памерлі з-за COVID-19 у Беларусі, за невялікімі выключэннямі, не перавышала 10. Рост у афіцыйных статыстыках фіксуецца толькі з другой паловы верасня. На сённяшні дзень у Беларусі каранавірусам заразіліся амаль 572 тысячы чалавек, а памерлі – 4 200.

У сваю чаргу да 10 кастрычніка крыху больш за 26% беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць каранавіруса. Поўны цыкл вакцынацыі прайшлі менш за 19% жыхароў. Старонка Onet. pl нагадвае, што беларусаў прывіваюць трыма прэпаратамі. Гэта расійскія: Sputnik V і Sputnik Light і кітайскі Sinopharm.

аз