Беларуская Служба

84 працэнты палякаў занепакоеныя змяненнем клімату

20.10.2021 08:31
Яны чакаюць дзеянняў ад урада і бізнесу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnestudiovin/Shutterstock

Палякі больш не адмаўляюць змяненне клімату. Пераважная большасць заяўляе, што прыкладае намаганні па паляпшэнні сітуацыі.

З нагоды пачатку Тыдня клімату цэнтр «Кантар» па замове  Gazeta Wyborcza пацікавіўся стаўленнем палякаў да змены клімату і аховы навакольнага асяроддзя.
Яшчэ дзясятак гадоў таму ў Польшчы адмаўлялi змяненне клімату нават у вядучых СМІ, палітыкі ў лепшым выпадку ігнаравалі гэтую тэму моўчкі, у выніку вялікая група палякаў альбо не верыла ў змяненне клімату, альбо ігнаравала яго.

Толькі 30 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць, што паведамленні аб змене клімату «ствараюцца штучна».

Сярод тых, хто занепакоены змяненнем клімату, крыху больш жанчын.

- Дзіўна, што пажылыя людзі крыху больш хвалююцца. Гэта адрознівае палякаў ад астатняй часткі свету, дзе інтарэс да кліматычных праблем больш шырокі сярод маладых людзей, - кажа  доктар Магдалена Будзішэўска з Варшаўскага універсітэта. Гэта можа быць звязана з недастатковай школьнай адукацыяй. Пажылыя людзі, якія ў гэтым даследаванні заявілі аб надзвычай высокай заклапочанасці гэтымі праблемамі, мелі больш часу назіраць за зменамі ў прыродзе і больш жыццёвага вопыту, які дазваляе ім зразумець, наколькі трывожныя гэтыя змены, – кажа выданню Gazeta Wyborcza доктар Магдалена Будзішэўска.

яс