Беларуская Служба

Закон пра аборты: палякі зразумелі, што прыватнае не можа быць палітычным

22.10.2021 16:40
Як змянілася польскае грамадства за год пасля забароны ў Польшчы абортаў?
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMilo Hess/FORUM

Gazeta Vyborcza публікуе размову з Хрысцінай Кацпура (Krystyna Kacpura), дырэктарам Федэрацыі жанчын і планавання сям'і.

Год таму Канстытуцыйны трыбунал забараніў аборты ў Польшчы з-за цяжкіх дэфектаў плода. Хрысціна Кацпура (Krystyna Kacpura) гаворыць, што цягам года эмоцыі сціхлі. А жанчыны як ніколі ўсведамляюць свае правы і поўныя рашучасці змагацца за іх. Ёсць змены ў грамадстве ў цэлым.

Пасля таго, што адбылося ў мінулым годзе, палякі перакананыя, што закон не павінен умешвацца ў іх асабістыя, інтымныя справы. Многія зразумелі, што прыватнае не можа быць палітычным.

Хрысціна Кацпура кажа, што на працягу 11 месяцаў мы адказалі на 8100 тэлефонных званкоў і адказалі на больш за 5000 лістоў. Гэта былі пытанні, поўныя страху перад крымінальнай адказнасцю і просьбаў аб дапамозе.

«Пастановай Канстытуцыйнага трыбунала Яраслаў Качыньскі пагасіў даўгі перад каталіцкімі коламі і коламі супраць абортаў і пайшоў далей. Я не думаю, што цяпер PiS прыцягвае каго-небудзь да адказнасці за аборты. Яны проста не цікавяцца гэтай тэмай», – кажа дырэктар Федэрацыі жанчын і планавання сямʼі.

вх