Савецкі рэжым знішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, святароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі. Невядома, дзе яны пахаваныя: у Лошыцы, у Курапатах або Трасцянцы, паколькі няма ніякіх дакументаў.
22 асобы з расстраляных – гэта былі пісьменнікі, літаратурныя крытыкі. Таму гэты расстрэл называюць «пісьменніцкім», а ноч – Ноччу расстраляных паэтаў.
Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў – за гэтай ініцыятывай не стаяць органы ўлады. Гэта ініцыятыва прыватных асобаў, даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў. Гэта яны дзясяткі гадоў збіраюць інфармацыю, раскіданую па шматлікіх архівах былога Савецкага Саюза.
Для савецкай улады – гэтыя людзі былі ворагамі, шпіёнамі. Усе абвінавачанні ў асноўным тычыліся ўдзелу ў контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі. Туды траплялі розныя асобы: пісьменнікі, сакратар райкама, некалькі камандзіраў Чырвонай арміі, студэнты ды выкладчыкі менскіх ВНУ. Пазней органы савецкай жа юстыцыі былі вымушаныя прызнаць, што справы супраць усіх расстраляных былі сфабрыкаваныя. Асноўная частка ахвяраў была рэабілітаваная пасля 1956-га году. Рэшту рэабілітавалі паводле загаду Гарбачова з 1989-га году. Загінулі невінаватыя людзі.
Тыя падзеі эксперты называюць свядомым вынішчэннем нацыянальнай эліты.
ав
слухайце аўдыё