Прэмію імя Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека за дзейнасць у карысць абароны правоў чалавека ды дыялогу рэлігіяў і культураў называюць часам польскім «Оскарам» у галіне правоў чалавека.
У гэтым годзе ўзнагароду, разам з Офісам Святланы Ціханоўскай і групай іншых арганізацыяў, якія дапамагаюць беларускім эмігрантам, атрымаў таксама Фонд Беларускі дом у Варшаве.
«Гэта прызнанне нашай дзейнасці ў дадзенай сферы», – адзначае кіраўнік Беларускага дому Алесь Зарэмбюк.
слухайце аўдыё
Яраслаў Іванюк