Польскія школы пакуль што працуюць у стацыянарным рэжыме, але і настаўнікі, і вучні спадзяюцца, што неўзабаве могуць перайсці на дыстанцыйную працу. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna.
Да таго часу, пакуль гэта будзе магчыма, школы працягнуць працаваць стацыянарна, аб чым заявіў на днях міністр адукацыі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek). Меркаваннем прадстаўнікоў Мінадукацыі, пакуль што не крытычна шмат школаў працуе ў іншым рэжыме, чым стацыянарны. У сваю чаргу па інфармацыі дырэктараў, колькасць хворых на Covid-19 сярод вучняў хутка расце. Гэта пацвярджаюць таксама санстанцыі. Таму кіраўнікі школаў хацелі б, каб міністэрства прадставіла ім прыкладныя сцэнары развіцця падзей на бліжэйшы час, а таксама дало большую свабоду ў прыманні рашэнняў. Гаворка ідзе перш за ўсё пра магчымасць стацыянарнага навучання для вакцынаваных вучняў, калі ўвесь клас будзе адпраўлены на дыстанцыйную вучобу. Аднак Мінадукацыі на гэта не пагаджаецца.
Выданне прыводзіць меркаванне педагога і тэрапеўта Томаша Біліцкага (Tomasz Bilicki), які кажа, што настаўнікі баяцца дыстанцыйнага навучання і стараюцца цяпер сабраць як мага больш адзнак, загружаюць дзяцей вялікай масай матэрыялу і праверачных работ. Гэта адмоўна ўплывае на псіхіку маладых людзей. І нагадвае бацькам, што ў іх перш за ўсё дзіця, а не вучань. Замест дыстанцыйнага ўрока лепш выйсці з дзецьмі на прагулку на свежым паветры.
нг