Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 29 супрацоўнікаў медыясферы. А гродзенскаму журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.
Дзяніс Івашын, гродзенскі журналіст, знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць у разгалошванні звестак пра працу беларускіх сілавікоў. Нагодаю стаў артыкул-расследаванне пра тое, што былыя беркутаўцы з Украіны цяпер служаць у беларускай міліцыі. Але ўсе звесткі для артыкула былі ўзятыя з адкрытых крыніцы, утым ліку з сайта МУС Беларусі. Цяпер жа Івашыну прад'явілі абвінавачванне ў «Здрадзе дзяржаве», за што прадугледжана пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Жонка журналіста Вольга Івашына кажа, што следчыя органы наўмысна хаваюць інфармацыю ад сваякоў. Таксама Вольга Івашына звяртае ўвагу на той факт, што вязням, якія яшчэ не асуджаныя, падкрэслім гэты момант, вельмі складана атрымаць медыцынскую дапамогу.
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналсітаў Барыс Гарэцкі кажа, што ідзе сістэматычны анступ на медыясферу: прызнанне медыя экстрэмісцкімі, арышты і прад’яўленне цяжкіх абвінавачванняў журналістам.
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 29 супрацоўнікаў медыясферы. Пішыце ім лісты, дасылайце паштоўкі і невялікія грашовыя пераводы, каб паказаць людзям, што пра іх памятаюць на волі.
Лісты да Дзяніса амаль не даходзяць, а апошні ліст ад яго родныя атрымалі больш за месяц таму.
Маці Дзяніса Івашына знаходзіцца на пенсіі, а жонка Вольга ўжо працяглы час не можа знайсці працу, таму сябры і знаёмыя палітзняволенага журналіста арганізавалі яго сям’і невялікую дапамогу.
Слухайце гісторыю ў далучаным файле.
вх