Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем гарбузовыя капыткі (РЭЦЭПТ)

06.11.2021 09:21
Гарбузовы сезон у самым разгары, таму спрабуем ствараць новыя рэцэпты з выкарыстаннем гарбуза.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем гарбузовыя капыткі
Гарбузовыя капыткі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

2 кг гарбуза

250 г кукурузнай мукі

1 яйка

дробка солі

Падрыхтоўка

Запякаем парэзаны на кавалкі гарбуз (разам са скуркай) у духоўцы да мяккасці. Запечаны гарбуз ставім астываць. Затым трэба ачысціць яго ад семак і добра перамяшаць. Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста. Сфармаваць рулецікі (накшталт тоўстых вяровак), а потым парэзаць іх нажом на больш дробныя кавалачкі. Варыць капыткі ў злёгку падсоленай вадзе каля 3 хвілін пасля таго, як яны ўсплывуць на паверхню з вады.
Падаваць у якасці гарніра альбо асобнай стравай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец