Беларуская Служба

Віцяблянін працягвае бараніць свае правы ў Камітэце па правах чалавека ААН

08.11.2021 16:07
Алег Паўлаў лічыць, што яго палітычныя і грамадзянскія правы былі парушаны дзяржавай.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота з адкрытых крыніц

Прычынай звароту стала парушэнне беларускай дзяржавай права на ўдзел у мірных сходах. Віцебскі актывіст Алег Паўлаў браў удзел у пікеце супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 29 снежня 2019 года. Тады суды прызналі мужчыну вінаватым і прызначылі штраф. 

Алег Паўлаў спрабаваў абскардзіць выракі ў вышэйшых судовых інстанцыях, але не звяртаўся ў пракуратуру, бо пракурорскі нагляд па палітычных справах у Беларусі неэфектыўны. На скаргу ў міжнародную арганізацыю Беларусь адказала фармальнай адпіскай. Дзяржава лічыць, што віцяблянін не вычарпаў усіх механізмаў па абароне сваіх праў.

Нягледзячы на пазіцыю уладаў, Паўлаў вырашыў, што працягне настойваць на тым, што беларуская дзяржава парушыла ягоныя канстытуцыйныя правы, і будзе дамагацца, каб гэтыя парушэнні былі прызнаныя на высокім міжнародным узроўні.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск