Беларуская Служба

Польскія ветэраны і палітвязні ПНР дзякуюць праваахоўнікам за абарону мяжы

16.11.2021 15:56
«Мы з вамі салдаты польскай арміі, памежнікі і паліцыянты. Мы дзякуем вам за вашу службу Польшчы».
Służby przy granicy polsko-białoruskiej w okolicach Kuźnicy
Służby przy granicy polsko-białoruskiej w okolicach KuźnicyPAP/Irek Dorożański/Dowództwo Wojsk Obrony Terytorialnej

«Мы выказваем падзяку тым, хто служыць на нашых межах, а, такім чынам, бароніць нашу незалежнасць», – напісалі ў звароце ветэраны барацьбы за незалежнасць, ветэраны і актывісты антыкамуністычнай апазіцыі, кіруючы гэтыя словы падзякі салдатам, паліцэйскім і памежнікам, чытаем на партале dzieje.pl.

На сайце Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных пазначаецца, што пад такім пасланнем падпісваюцца ветэраны барацьбы за незалежнасць, ветэраны Арміі Краёвай, Нацыянальных узброеных сіл, сялянскіх батальёнаў, зняволеныя нямецкіх канцлагераў, сібіракі, салдаты пасляваеннага падполля і актывісты антыкамуністычнай апазіцыі.

«Мы з вамі салдаты польскай арміі, памежнікі і паліцыянты. Мы дзякуем вам за вашу службу Польшчы», – падкрэсліваецца ў звароце ветэранаў. Сярод некалькіх дзясяткаў падпісантаў гэтага звароту можна сустрэць жаўнераў Арміі Краёвай, а таксама палітычных вязняў часоў Польскай Народнай Рэспублікі.

У апошнім часе ўзмацніліся спробы сілавога прарыву праз дзяржаўную мяжу Польшчы з боку Беларусі. Сілавікі Лукашэнкі падбухторваюць мігрантаў, забяспечваючы іх спецсродкамі і не дазваляючы вярнуцца ў глыб Беларусі, да штурму польскай мяжы. З боку Польшчы дзяржаўную мяжу ахоўвае больш за 15 тысяч жаўнераў, паліцыянтаў і памежнікаў. 16 лістапада з'явіліся паведамленні аб першых параненых на мяжы польскіх праваахоўніках. А пра тое як ветэраны выказваюць з ім салідарнасць пісалі на партале dzieje.pl.

эж

 

Мігранты кідаюць камяні ў польскіх памежнікаў

16.11.2021 11:30
Беларускія сілавікі забяспечылі мігрантаў светлашумавымі гранатамі, якія тыя кідалі ў польскіх салдат.

На мяжы ад мігрантаў пацярпеў паліцэйскі

16.11.2021 12:15
У выніку нападу мігрантаў, інспіраваных беларускім бокам, моцна паранены адзін з польскіх паліцыянтаў.