Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: квашаная капуста паводле старапольскага рэцэпту (РЭЦЭПТ)

16.11.2021 16:19
Капуста атрымліваецца смачная, духмяная і вельмі карысная для здароўя.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: квашаная капуста паводле старапольскага рэцэпту
Jedzenie kiszonej kapusty wzmacnia nasz układ odpornościowy
Jedzenie kiszonej kapusty wzmacnia nasz układ odpornościowyDani Vincek/Shutterstock

3 кг капусты

100 г морквы

100 г журавін

1 сталовая лыжка цукру

75 г солі

10 г насення кропу

6-8 лаўровых лістоў

1 лыжка дробнага перцу

Каб прыгатаваць квашаную капусту з журавінамі, зніміце з качаноў верхняе лісце – яно непатрэбнае. Разрэжце капусту на палову і дробна нашаткуйце. Моркву старанна памыйце, затым ачысціце і натрыце на тарцы. Вымыйце, перабярыце і абсушыце журавіны, расклаўшы іх на папяровых ручніках. Выкладзеце падрыхтаваную капусту і моркву ў вялікую міску. Пасыпце цукрам, соллю, насеннем кропа і молатым перцам. Старанна змяшайце, вымешваючы рукамі, каб пайшоў сок.

Пакладзіце некалькі лаўровых лістоў на дно вялікага рондаля альбо іншай ёмістасці аб'ёмам не менш за 10 л. Затым раскладзіце капусту і моркву пластамі, чаргуючы з журавінамі і лаўровым лістом. Прыцісніце капусту драўлянай лыжкай, каб пусціць як мага больш соку. Накрыйце покрыўкай і пакладзіце на яе груз. Пакіньце ў цёплым месцы на 2-3 дні.

Па заканчэнні гэтага часу на паверхні капусты павінна зʼявіцца пена. Зніміце груз і покрыўку, доўгай ручкай драўлянай лыжкі зрабіце ў капусце некалькі праколаў і пакіньце на 1 суткі. Гатовую капусту выкласці ў чыстыя слоікі. Закрыйце звычайнай пластыкавай покрыўкай.

Захоўваеце квашаную капусту ў халодным месцы.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць капусту, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

здымак мае ілюстрацыйны характар

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец