Беларуская Служба

Вольга Севярынец пра палітзняволенага мужа Паўла: «Ён цвёрда верыць, што дабро пераможа»

16.11.2021 16:56
Павел за кратамі піша кніжкі, а Вольга моліцца і верыць у перамены.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

Паводле звестак праваабаронцаў з цэнтру «Вясна», у Беларусі ўжо 862 асобы былі пазбаўленыя волі па палітычных матывах (дадзеныя на 16 лістапада). Што робяць палітвязні за кратамі? Яны прымушаныя працаваць, але свабодны ад працы час могуць прысвячаць на іншыя справы, у тым ліку літаратуру.

Напрыклад, пісьменнік і палітык Павел Севярынец працягвае сваю літаратурную творчасць і цяпер працуе над трыма кнігамі. Гэта раман «Беларусалім», «Дрэва жыцця» і «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Жонка палітвязня Вольга Севярынец патлумачыла, што «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй, хаця часу на гэта няшмат.

Павел Севярынец у траўні быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што ён публічна заклікаў да пратэстаў і крытыкаваў рэжым Лукашэнкі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У верасні Паўла этапавалі ў калонію ў Шклове.

слухайце аўдыё