Са студзеня бягучага года больш за тысячу падлеткаў спрабавалі скончыць жыццё самагубствам – гэта больш, чым за ўвесь 2020 год, калі былі зафіксаваныя 843 гэткія выпадкі. Павялічылася таксама колькасць гэткіх спробаў, якія завяршыліся смерцю, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna са спасылкай на дадзеныя паліцыі.
«Аналізуючы паліцэйскую статыстыку з 1999 года, мы бачым, што настолькі трагічнага года яшчэ не было. Паліцыя падкрэслівае, што дадзеныя не цалкам супастаўныя, паколькі з 2017 года памяняўся спосаб іх збору – зараз ён больш дакладны. Аднак рэальны маштабы большы, паколькі паліцыя фіксуе толькі тыя падзеі, пра якія ёй паведамілі, падкрэслівае выданне і звяртае ўвагу на тое, што адной з асноўных прычын павелічэння колькасці спробаў самагубстваў з'яўляецца пандэмія, у прыватнасці дыстанцыйная навука і лакдаўн, а затым неабходнасць вяртання ў традыцыйную школу.
«Многія дзеці заставаліся ў дамах, дзе ўжо раней быў гвалт або ён узмацніўся падчас пандэміі«, – кажа ў размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna доктар Хальшка Віткоўска. Сітуацыю пагаршае абмежаваны доступ да псіхіятрычнай дапамогі ў краіне.
Эксперты звяртаюць ўвагу, што падобная тэндэнцыя пагаршэння псіхічнага стану дзяцей бачная і ў іншых краінах, напрыклад, у ЗША, Францыі ці Канадзе.
аз