Беларуская Служба

Пік гэтай хвалі заражэння SARS-CoV-2 у Польшчы будзе каля 5 снежня

18.11.2021 14:37
Фаза самага хуткага тэмпу заражэнняў ўжо пройдзеная.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneJacek Szydlowski / Forum

Прагноз ходу эпідэміі ў Польшчы зрабіла група экспертаў з Міждысцыплінарнага цэнтра матэматычнага і вылічальнага мадэлявання Варшаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам д-ра Францішка Ракоўскага (Dr Franciszek Rakowski).

У бліжэйшыя тыдні будзе назіраца рост колькасці заражэнняў. Аднак фаза самага хуткага тэмпу заражэнняў ўжо пройдзеная. Доктар Ракоўскі прагназуе зніжэнне колькасці заражэнняў ужо пасля першага тыдня снежня, піша  polsatnews.pl.

Гэтая хваля каронавірусу правядзе нас праз калектыўны імунітэт. Мы атрымаем больш за 90 працэнтаў імунізаванага насельніцтва. Адпаведна, гэта прывядзе да зніжэння колькасці наступных выпадкаў заражэння, лічыць эксперт.

Эксперт не згодны з меркаваннем, што хваля заражэнняў ковідам ідзе з усходу на захад Польшчы. Яна расце адначасова па ўсёй краіне, але ў розных рэгіёнах выглядае па-рознаму з-за рознай вакцынацыі насельніцтва, а таксама рознай ступені сацыяльных кантактаў, сказаў доктар Ракоўскі.

Наступныя хвалі каронавіруса будуць адбывацца ў пераважна імунізаванай папуляцыі. Безумоўна, будуць быць паствакцынацыйныя і постінфекцыйныя шпіталізацыі, але рызыка цяжкага цячэння хваробы ў гэтым выпадку значна меншая”, — прагназуе доктар Ракоўскі.

вх