“Вайны не будзе, але будуць далейшыя правакацыі і далейшы шантаж ад імя Уладзіміра Пуціна. За гэтым стаіць Масква і Крэмль, якія гуляюць на аслабленне краін-членаў Еўрасаюза, а Лукашэнку гэта выгадна", — сказаў у інтэрв'ю rmf24.pl Алесь Зарэмбюк.
"Лукашэнка хоча справакаваць польскі бок на нейкія сур'ёзныя дзеянні, што нехта загіне, нешта адбудзецца, нехта будзе страляць, а потым паказваць Захаду - паглядзіце, якія палякі".
Алесь Зарэмбюк таксама нагадаў пра масавыя пратэсты, якія прайшлі ў Беларусі пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Ён сказаў, што перамовы з Лукашэнкам нават у Варшаве, на волі, у свабоднай краіне, успрымаюцца вельмі негатыўна. Ён нагадаў, што цяпер у Беларусі больш за 860 палітвязняў, кожны дзень новыя арышты.
“Сумная гісторыя, што яны на гэта павяліся, а Лукашэнка так хутка перамог. Учора ён абавязкова адкрываў шампанскае, бо атрымаў 700 тысяч еўра. Фармальна гэта грошы на гуманітарную дапамогу мігрантам. Але палітвязням і іх сем'ям таксама патрэбная дапамога, і мы спадзяемся, што яны нарэшце гэта атрымаюць”.
вх