Беларуская Служба

Больш за палову палякаў выступаюць за «ковідныя пашпарты» і лакальныя локдаўны

22.11.2021 07:49
53,1% жыхароў Польшчы лічаць, што ўрад павінен неадкладна прыняць захады па спыненні эпідэміі, у тым ліку ўвесці лакальныя локдаўны.
Szpital covidowy na Stadionie Narodowym zostanie ponownie otwarty
Szpital covidowy na Stadionie Narodowym zostanie ponownie otwartyPAP/Andrzej Lange

Палякі хочуць атрымаць «ковідныя пашпарты» і ўвядзення мясцовых локдаунаў. Адначасова яны выступаюць супраць закрыцця школ, вынікае з апошняга апытання праведзенага Інстытутам даследавання грамадскай думкі (IBRiS) для штодзённага выдання Rzeczpopsolita.

Як вынікае з апытання IBRiS, 59,5% апытаных чакаюць ад урада менавіта заахвочвання да вакцынацыі і ўвядзення «ковідных пашпартоў» і звязаных з гэтым абмежаванняў для непрышчэпленых.

Сярод прыхільнікаў такога падыходу да барацьбы з чацвёртай хваляй больш за ўсё выбарцаў апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» і партыі «Левых» – па 77%. Сярод выбарцаў «Права і справядлівасці» такія крокі падтрымліваюць 63% апытаных. Прыхільнікі гэтага рашэння ёсць і сярод электарату праварадыкальнай «Канфедэрацыі» – 43%.

Газета Rzeczpopsolita паведамляе – 53,1% жыхароў Польшчы лічаць, што ўрад павінен неадкладна прыняць захады па спыненні эпідэміі, у тым ліку ўвесці лакальныя локдаўны. Іх падтрымліваюць нават 12% выбарцаў праварадыкальнай «Канфедэрацыі». Падпісваецца пад гэтым прыкладна і кожны другі выбарца «Права і справядлівасці». У сваю чаргу ідэю аб тым, што працадаўцы могуць правяраць, вакцынаваны працаўнік, ці не падзяляе 2/5 палякаў. На завяршэння артыкулу ў газеце Rzeczpopsolita ставяць рытарычнае запытанне, «ці ўрад нарэшце прыслухаецца да меркавання грамадства».

Rzeczpopsolita/эж


Амаль 23,5 тыс. выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

20.11.2021 13:27
Прэм'ер заявіў, што Польшча ўваходзіць у самы складаны перыяд восеньскай хвалі эпідэміі і заклікаў палякаў як мага больш актыўна прышчапляцца супраць каранавіруса.