Расце папулярнасць ветравых фермаў, але з іншага боку вымалёўваецца праблема перапрацоўкі ветракоў. «Нас зальюць турбінамі і лопасцямі», – піша партал energetyka24.com.
«Дзясяткі тысяч лопасцяў ветракоў па ўсім свеце ідуць прама са сталёвых вежаў у зямлю. Толькі ў Злучаных Штатах штогод у бліжэйшыя чатыры гады будуць дэмантаваць 8 тысяч такіх прылад, у Еўропе – не менш за 3800 да 2022 года», – пісалі журналісты Bloomberg у лютым 2020 года.
Варта адзначыць, што да 80% матэрыялу з ветракоў можна перапрацаваць. Астатнія 20% – гэта менавіта лопасці. У розных кутках свету паяўляюцца разнастайныя ідэі, каб ветракі перапрацоўваліся ў 100%.
Напрыклад, дацкі стартап Milijoskarm прыдумаў, як здробненыя лопасці змешваць з прамысловым клеем і ствараюць экраны, якія мы ведаем, напрыклад, з дарог.
Амерыканцы з Global Fiberglass Solutions выкарыстоўваюць сыравіну з ветракоў для будаўніцтва сцен і падлог у дамах і кватэрах. Галандскі Superuse, у сваю чаргу, знайшоў для лопасцяў другое жыццё, ператварыўшы іх у скаладром для дзяцей. Датчане, якія любяць ровары, робяць з лопасцяў дахі для велапарковак.
Усе гэтыя рашэнні, хоць і вельмі геніяльныя, то цяжка сказаць, ці будуць яны выкарыстоўвацца ў шырокім маштабе. На дадзены момант узнікае карціна частковых рашэнняў і эксперыментальнай фазы. Здаецца, што бізнес, дзяржаўныя ўстановы і вытворцы турбін і лопасцяў павінны працаваць над рашэннямі праблемы яшчэ ў часы росквіту ветраэнергетыкі, каля 20 гадоў таму, калі яны ведалі, што прыйдзе час, калі лопасці скончаць сваё жыццё, піша energetyka24.com.
На жаль, з-за імкліва павелічэння колькасці зношаных лопасцяў праблема будзе толькі нарастаць. Да іх перапрацоўкі трэба ставіцца сур’ёзна, інакш часткі ветракоў апынуцца дзе-небудзь у зямлі на вялізных могілках.
ав