Беларуская Служба

COVID-вечарынка закончылася смерцю яе ўдзельніка

25.11.2021 15:15
Польская газета апісвае гісторыю мужчыны, які пайшоў на сустрэчу, на якой удзельнікі спецыяльна хацелі заразіцца каранавірусам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/nimito

Газета Fakt апісвае гісторыю мужчыны, які пайшоў на сустрэчу, на якой удзельнікі спецыяльна хацелі заразіцца каранавірусам. COVID-вечарынка закончылася трагічна, бо мужчына памёр ад хваробы, у якую не верыў.

Антываксеры і каронаскептыкі робяць усё, каб не вакцынавацца. У паўночнай Італіі яны спецыяльна арганізавалі вечарынку, на якой былі хворыя на COVID-19 людзі. Здаровыя хацелі спецыяльна заразіцца, таму што чалавека, які перанёс хваробу, не датычаць эпідэмічныя абмежаванні. А гэта важна для антываксераў, якія не хочуць рабіць прышчэпак.
Але ўдзельнікі COVID-вечарыны не думалі, што для некаторых з іх яна закончыцца трагічна.

Так, 55-гадовы мужчына, грамадзянін Аўстрыі, памёр у выніку заражэння каранавірусам і развіцця хваробы COVID-19. Некалькі чалавек, у тым адно дзіця, трапілі ў аддзяленне інтэрсіўнай тэрапіі. Медыкі заклікаюць не ладзіць падобных мерапрыемстваў, таму што наўмыснае заражэнне каранавірусам можа закончыцца смерцю, як у выпадку згаданага аўстрыйца, паведамляе газета Fakt.

вс