Беларуская Служба

Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць новую мутацыю каранавіруса «амікрон» небяспечнай

29.11.2021 16:30
Каб хоць нейкім чынам абараніцца ад новай мутацыі, некаторыя краіны закрываюць свае межы для пасажыраў з Афрыкі.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by PIRO4D from Pixabay

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) лічыць новую мутацыю каранавіруса «амікрон» небяспечнай, паведамляе Gazeta Wyborcza. Новы варыянт быў адкрыты на поўдні Афрыкі, цяпер ён распаўсюджваецца па іншых краінах планеты. СААЗ паведаміла, што ўпершыню «амікрон» быў «заўважаны» 24 лістапада.

Першай краінай Еўропы, куды трапіў «амікрон», была Бельгія. У суботу ў Вялікабрытаніі ў двух чалавек быў выкрыты новыя варыянт каранавіруса. У той жа дзень таксама ў двух чалавек быў выяўлены «амікрон» у Германіі. У сваю чаргу ў Нідэрландах «амікрон» выкрыты ў групы больш чым 10 чалавек, якая вярнулася з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Новая мутацыя таксама з’явілася ў Італіі, Даніі, Аўстрыі, Чэхіі і Францыі. На свеце «амікрон» выкрыты, акрамя ПАР, у Батсване, Ганконгу, Малаві, Ізраілі, Аўстраліі і Канадзе. «Амікрон» выяўляецца ў асноўным у людзей, якія нядаўна вярнуліся з Афрыкі.

СААЗ лічыць «амікрон» праблемнай мутацыяй. Гэта азначае, што яна можа быць больш трансмісіўнай і лягчэй перадавацца ад чалавека да чалавека ў параўнанні з іншымі варыянтамі, у тым ліку «дэльтай». Каб хоць нейкім чынам абараніцца ад новай мутацыі, некаторыя краіны закрываюць свае межы для пасажыраў з Афрыкі. Цяпер навукоўцы працуюць над тым, каб зразумець, наколькі штам «амікрон» больш цяжкі ў параўненні з іншымі мутацыямі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

вс