Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім легуміну з яблыкамі паводле старапольскага рэцэпту (РЭЦЭПТ)

29.11.2021 18:14
Слова легуміна, напэўна, гучыць даволі экзатычна, крыху старэйшыя асацыююць яго са стравай у стылі пудынг або жэле.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім легуміну з яблыкамі паводле старапольскага рэцэпту
  -
Старапольскі дэсерт - легуміна з яблыкамі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты (для круглай формы дыяметрам каля 24 см)

3-4 яблыкі

2 яйкі

2 сталовыя лыжкі цукру

2,5 сталовыя лыжкі вяршкоў

2 лыжкі мукі

сметанковае масла для шмаравання формы

Спосаб падрыхтоўкі

Аддзяляем жаўткі ад бялкоў. Жаўткі расціраем з цукрам, мукой і вяршкамі.
Ачышчаем яблыкі. Адзін трэба дробна пацерці на тарцы і дадаць у яечную масу. Астатнія (два большыя) рэжам кубікамі і ўсё змешваем.

Выкладваем у змазаную алеем форму і ставім у духоўку, разагрэтую да 200 градусаў, прыкладна на паўгадзіны.

Легуміна гатова!

Слова легуміна, напэўна, гучыць даволі экзатычна, крыху старэйшыя асацыююць яго са стравай у стылі пудынг або жэле.

Перад Другой сусветнай вайной так называлі пудынгі, суфле, жэле, наліснікі і нават амлеты, якія елі на дэсерт. Сёння гэта звычайна толькі ўспамін пра прысмакі, якія гатавалі польскія бабулі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец