Беларуская Служба

Створана бясплатнае прыкладанне бацькоўскага кантролю mOchrona

02.12.2021 16:22
Бацькі могуць выбраць катэгорыі вэб-сайтаў і прыкладанняў, да якіх дзіця не павінна мець доступу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Firmbee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут Польшчы (NASK) стварыў бясплатны інструмент mOchrona, які дазваляе рэалізоўваць бацькоўскі кантроль над актыўнасцю дзяцей у сеціве і ў гульнях.

mOchrona – гэта тыповая праграма для бацькоў, якая забяспечвае падтрымку ў стварэнні правілаў карыстання інтэрнэтам і праграмамі, а таксама дае бацькам доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзіцяці на электронных прыладах. Яна працуе шляхам спалучэння бацькоўскіх і дзіцячых прылад.

Бацькі могуць выбраць катэгорыі вэб-сайтаў і прыкладанняў, да якіх дзіця не павінна мець доступу. Можна зрабіць выключэнні. NASK гарантуе, што ўвесь працэс інтуітыўна зразумелы і просты ў выкарыстанні.

У mOchronie па змаўчанні заблакаваныя катэгорыі вэб-сайтаў і прыкладанняў, якія змяшчаюць незаконны кантэнт і, як правіла, лічацца шкоднымі для самых маленькіх карыстальнікаў Інтэрнэту. Да іх адносяцца старонкі, якія дэманструюць гвалт і агрэсію або прапагандуюць паводзіны, небяспечныя для здароўя.

Калі дзіця хоча выкарыстоўваць кантэнт, на які не атрымаў згоды, ён можа адправіць бацькам запыт на згоду, а бацькі – прыняць або адхіліць яго.

Прыкладанне таксама можа дапамагчы дыягнаставаць праблемы, напрыклад, звязаныя са злоўжываннем лічбавых прыладаў дзецьмі. Дзякуючы дадзеным, якія змяшчаюцца ў справаздачах, бацькі даведаюцца, колькі часу дзіця праводзіць у сеціве. Калі нешта выклікае заклапочанасць дарослых, то ў іх ёсць шанец адрэагаваць.

У NASK нагадалі, што апошняе даследаванне «Падлеткі 3.0» паказвае, што значная група дзяцей пачынае самастойныя прыгоды з Інтэрнэтам з 7-8 гадоў. Кожны пяты апытаны падлетак (20,5%) прызнаўся, што ў гэтым узросце ўжо меў тэлефоннае падключэнне да Інтэрнэту. Некаторыя рэспандэнты адзначылі, што яшчэ да шасці гадоў мелі ўласную прыладу з выхадам у інтэрнэт – тэлефон (3,4%), кампутар (9,5%).

ав